
|
|
Белоруская литература!
| |
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 08:04 | Сообщение # 1 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Тут представленны все произведения в кратком содержании которые мы будем проходить!
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:49 | Сообщение # 2 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Раскіданае гняздо Асобы: Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоўпад 50. Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная Жыццём кабеціна, гадоў 48. Сымон, 24 г. Зоська, 18 г. Данілка, 14 г. Аленка, 8 г. Юрка, 7 г. Старац, гадоў пад 70. Паніч, гадоў 23. Незнаёмы, гадоў 35. Двое дворных людзей. Падзеі адбываюцца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія — на.котлішчы гэтай хаты. Кароткі змест: Акт першы З'ява I (Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля - хво-рая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрып-ку майструе. Старац сядзіць на лаве). Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які, судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо «учар-неў, асунуўся... як сам не свой». З-'ява II—III 3 сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, «па-куль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы», што ў яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсё-ды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пай-шоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду. З'ява IV Зоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі. З'ява V—VI Зоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго. Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся. З'ява VІІ Лявон пытаецца, як здароўе жонкі. Паведамляе, што «ся-гоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны». Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Даніл-ка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі -жабраваць. Лявон. ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыцьі жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; па-секу рабілі, будаваліся... Цяпер сын і ўнукі служыць і жаб-раваць... гаспадарскія сын і ўнукі. Лявон успамінае, як з бацькам ставілі новую хату і баць-ка падарваўся, цягаючы бярвенне, а ён пакалечыў нагу. Успамінае, як садзіў сад, працаваў налолі. «Чалавек з зям-лёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, ад-бяры ў чалавека зямлю — згіне». З'ява VIII Сымон паведамляе, што заворваюць гародніну і пшані-цу. Кліча бацьку бараніць плён сваёй працы, хапае з-пад лавы сякеру. Бацька не пускае, вырывае сякеру з рук. Зось-ка спрабуе супакоіць брата і бацьку. Лявон павучае сына, што «трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння». З'ява IX Аленка і Юрка са слязьмі на вачах паведамляюць, што «нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць». Зоська хоча ісці іх папрасіць, каб не рабілі гэтага. Бацька не пускае («Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў паабі-ваў»). Потым гаворыць, як памешаны, як чалавек, які страціў арыентацыю, дзе ён і што вакол адбываецца. Хата пачынае трашчаць. Лявон загадвае не пакідаць яе, пакуль ён не вернецца. З'ява Х—XI Данілка заўважае, што тата сёння як не ў сваім розуме. Сымон прызнае, што добра зрабілі, адабраўшы ў яго сяке-ру, а то забіў бы каго. Зоська просіць брата не рабіць гэта-га, бо хто дагледзіць меншых. Зяблікі збіраюцца выйсці з хаты. З'ява XII Дворныя людзі паведамляюць, што гаспадар павесіўся. Мінула два тыдні. Акт другі З'ява I Данілка прыбівае абразок да дрэва. Марыля звяртаецца да Бога з просьбай не пакінуць яе, удаву, даць сілы выха-ваць дзяцей. Тлумачыць Данілку, чамудоўга не хавалі баць-ку (вялося следства). Данілка абяцае, што, як вырасце вялікі, пойдзе са сваёй скрыпачкай шукаць старонку, дзе плывуць крыніцы з жывой вадой. З'ява II Сымон прыходзіць пасля пахавання бацькі. Лявона, як самагубцу, не дазволілі хаваць на могілках. На матчыны словы, што бацька грэшны і мусіць пакутаваць, Сымон га-ворыць: «Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера пе-рарабляе... Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаўсягоння на баць-каў труп зямлю, то мне здавалася, што ...засыпаю самога сябе, сваё шчасце, свае леты маладыя, засыпаю бога, лю-дзей, цэлы свет...» Марыля хоча супакоіць сына, пераводзіць размову на становішча сям'і. Сымое не дазваляе ісці ў двор на паклон («...Не пайду туды і вы ўсе не пойдзеце... Над баць-кавай магілай зарок сабе даўжывым не сысці з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда»), Сымон гаворыць маці, што Зоська бегае ў двор да Паніча. З'ява III Зоська тлумачыць, дзе яна была. Дастае з-пад фартушка сала і хлеб, што нібыта дала на памінкі цётка. Сымон не верыць сястры, папракае, што яна забылася на бацькаў на-каз «не прыніжацца перад дужым дачаснікам». З'ява IV—V Данілка вядзе малых шукаць новую дошчачку для скрыпкі. Марыля ўспамінае, як карміла сваім малаком Па-ніча, і дапытваецца Ў Зоські, ці праўду казаў Сымон. Зось-ка просіць не мучыць яе, не пытацца, бо штосьці страшнае, дзіўнае творыцца вакол яе і з ёй, чаго яна не можа зразу-мець. Пасля гаворыць маці, што з Панічом была не яна, а яе цень. Марыля патрабуе прысягі перад абразом. Зоська баіцца. З'ява VІ Прыходзіць Паніч, пытаецца, што думае Сымон. Гаво-рыць, што з-за яго і бацькавай упартасці давялося разбу-рыць хату. Ён можа даць сям'і ў двары службу і хату. Ма-рыля просіць Паніча не зводзіць дачку, той адказвае, што ўжо позна. З'ява VII Уваходзіць Сымон, пакручваючы ў руках сякеру. Паніч пагражае, што варта яму кіўнуць пальцам, як Сымон заз-воніць ланцугамі. Сымон гаворыць, што гэтага не здарыц-ца да таго часу, пакуль Панічу не абрыдне яго сястра, і што ён чакае справядлівага суда. З'ява VІІІ-ІХ Данілка гіросіць у Паніча жыл на струны і конскага хва-ста на смык. Нагадвае Сымону, што бацькава магіла без крыжа, варта ў Паніча папрасіць лесу. Раззлаваны ўпартасцю Сымона Паніч пакідае Зяблікаў. Зоська хоча бегчы за ім. Сымон, пагражаючы сякерай, не пускае яе. Акт трэці З'ява I—II Марыля шые торбы, Зоська, убачыўшы яе затакой пра-цай, гаворыць, што маці ім, жывым яшчэ, нібыта смярот-ныя сарочкі шые. Маці наракае на Сымона і Зосю, што яны «пропасць сабе капаюць»: адзін сваёй «дзікай заўзятасцю», другая «сваёй шалёнай прыхільнасцю». Зоська просіць не чапаць Паніча, бо ён ні ў чым не вінаваты. З'ява III Сымон і Данілка прыносяць дрэва на крыж. Марыля гаворыць, што Паніч зноў прапаноўваў ісці на службу ў двор. Сымон стаіць на сваім. Заяўляе, што маці і сястра становяцца ўпапярок яго дарогі. Зоська адказвае на гэта: «Хто ведае -- можа ты горай сваёй гордасцю топчаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявочым?» Сымон і Марыля поначы нясуць на магілу крыж. З'ява IV Данілка гаворыць Зосьцы, што Паніч пасля суда «едзе кудысь за мора жаніцца». Але потым шкадуе сястру, кажа, што наманіў. Вядзе малых спаць. З'ява V—VI Зоська збіраецца ісці да Паніча. З'яўляецца Незнаёмы і гаворыць ёй, што «склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сёс-тры павінны на гэты сход з'явіцца... жыццё мільёнаў будзе важыцца». З'ява VIІ Зоська думае над сустрэчай з Незнаёмым. Потым збіра-ецца ісці да Паніча, але той прыходзіць сам. Акт чацверты Позняя восень. Сцюдзёна. З'ява І—II Марыля з малымі дзецьмі распальвае вогнішча. Данілка вяртаецца з двара, дзе яму далі патрэбных рэчаў для скрыпкі. З'ява III Сымон пануры вяртаецца з суда. Суд ён прайграў. Сведкі былі падкуплены панам. Марыля просіць сына скарыцца, «выкінуць гордасць з сэрца». Сымон не згаджаецца. З'ява IV Прыходзіць Незнаёмы, кліча Сымона на сход, на якім будуць «смока выганяць». Сымон адмаўляецца, хоць яго і цягне туды, бо павінен «рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай». Марыля таксама не пускае сына. Незнаёмы са словамі «Час, Сымоне, час!.. Агляніся, Сымо-не!.. Успомні матку, сястру сваю ўспомні... і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся!» хутка выходзіць. З'ява V—VI Сымон хоча ісці ўслед за Незнаёмым, маці не пускае. Ён пытае, дзе Зоська. Маці кажа няпраўду. Сымон хапае ў Данілкі скрыпку і хоча пашчапаць яе, бо той не гаворыць, дзе сястра. Данілка закрывае скрыпку сваёй галавой. Двое дворных людзей уводзяць Зоську з завязанымі на-зад рукамі. Паведамляюць, што Зоська хацела каля палаца павесіцца. Акт пяты З'ява I Данілка грае на скрыпцы сумную мелодыю. Угаворваё маці ісці з торбамі ў свет. Тая не ведае, што рабіць з Сымо-нам і Зосяй. З'ява ІІ Старац слухае сумную гісторыю сям'і Зяблікаў. Мары-ля пытаецца. ці чуў ён што пра сход, якога цяпер шукае Сымон, той адказвае няпэўна. Старац раіць гаспадыні ісці адсюль («Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых тваіх дзетак убараніць ад благіх ястра-баў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські!»). З'ява III Старац палохаецца выгляду Зоські і яе слоў. Зоська, як вар'ятка. Бачны водбліскі пажару. Усім страшна. Зоська абдымае дрэва, быццам свайго «каралевіча ненагляднага». Старац збіраецца адыходзіць. Данілка просіцца ісці з ім разам. Ра-шаецца ісці і Марыля з дзецьмі. Хоча адзець жабрачую тор-бу на Зоську. Зоська гнеўна скідае торбу. Застаецца на кот-лішчы адна. З'ява IV—V Прыходзіць з паходняй у руках Сымон, бачыць, што маці і дзяцей няма. Кліча Зоську з сабой. Зоська пазнае брата, пытаецца, куды і па што ісці. Сымон, паказваючы галавеш-кай у процілеглы ад пажару бок, гаворыць: «На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!» Бярэ яе за руку і абое ў цемнаце зніка-юць.
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:50 | Сообщение # 3 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Тутэйшыя Асобы: Мікіта Зносак - калежскі рагістратар, 25-28 г. Гануля Зносчыха - яго маці. Янка Здольнік - настаўнік, 25-28 г. Лявон Гарошка - паважаны селянін. Аленка - яго дачка, 17-19 г. Наста Пабягунская -дзяўчына невядомых заняткаў, 23-25 г. Гэнрых Мотавіч Спічыні - Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку. Усходні вучоны - носіць велікарускую вопратку і боты, барада калматая. Заходні вучоны - носіць польскі строй, барада голеная, вусы завесістыя. Дама. Поп. Спраўнік. Пан і інш. Кароткі змест: Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я - у снежні 1918 г., 3-я - у ліпені 1919 г., 4-я - у чэрвені 1920 г. 1-я, 3-я і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея - на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі "Брахалка". Дзея першая З'ява I Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну "падвучыцца боты шыць" ці ехаць у вёску, "дзе столькі некранутага поля ляжыць". Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да "чорнай работы, ні да зямлі". Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць. З'ява II-III Уваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе "кватэрнага гаспадара" з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, "пачнуцца ўсякія суды ды перасуды". Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна "цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад "інанародчаскага засілля". Кпіць з Янкі, што яго "сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць". Смяецца з тых, хто служыць "скупой пані" - ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая "лінія жыцця крывабокая, цямняцкая". Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку. З'ява ІV Мікіта гаворыць маці, што ад "нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне", што ён "з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку". Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі. З'ява V Янка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька. З'ява VІ-VII З'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста "першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца". Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці. З'ява VIII Наста паведамляе Мікіту, што "з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі", што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны. З'ява IX Прыходзяць госці - Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру. З'ява X Гануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку. З'ява XI Янка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі "ўсю рэпутацыю папсавала". З'ява XII 3 двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць "праўдзівых тыпаў беларускіх" і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але "з пароды рэнегатаў і дэгенератаў". Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага "Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крыві познаньско-гуральской". Усходні - "ісціно-русскій ціп Северо-Западной області і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові". Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй. З'ява XIII Гануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё. Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці. З'ява XIV Янка распытвае Аленку, што яна збіраецца рабіць у Менску. Аленка ў Вільні праслухала настаўніцкія курсы і хоча вучыцца далей. Янка раіць пакуль ехаць на вёску і там працаваць. Вырашаюць ехаць на вёску ўжо заўтра. Аленка дарыцьЯнку прыгожа вышытую кашулю і саматканы пояс, Гарошка - дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку. З'ява XV Мікіта радасна абвяшчае, што ў Менску немцы. З'ява XVI-XVII З'яўляецца Спічыні. Вучыць Мікіту вітацца па-нямецку. Пачуўшы стук ў дзверы, пакідае хату. З'ява XVIII Мікіта ў форме пажарніка вітае ўвайшоўшага немца. Немец па-тутэйшаму просіць вады. Зносак здзіўляецца. Немец аб'яўляе Мікіту, што бярэ яго, рускага генерала, у палон. Мікіта шукае ў слоўніках тлумачэнне, што ён не генерал, а калежскі рэгістратар, і не знаходзіць. Гануля просіць не браць сына ў палон. Кліча на дапамогу кватаранта і яго гасцей. З'ява XIX Янка раіць даць немцу тры рублі. Пазычыўшы ў кватаранта грошы, Мікіта адкупляецца ад палону. Немец пакідае хату Зносака. З'ява ХХ Мікіта са злосцю зрывае з сябе касцюм пажарнага, шпурляе на падлогу слоўнікі. 3 наступнага дня збіраецца заняцца "свабоднай профэсіяй", гандляваць нямецкімі рублямі. Дзея другая Месца дзеі - кусок Катэдральнага пляца. З'ява I Гануля гандлюе дробнымі хатнімі рэчамі, Мікіта прадае маркі. Гандаль не ідзе. Мікіта вінаваціць маці, што ў яе няма "чуткай кемнасці ў гандлёва-прамысловых справах". Адпраўляе яе дамоў. Спадзяецца сам "злавіць ...якога-небудзь немца і ўсучыць яму ягоныя маркі". З'ява II Аленка і Янка чакаюць на пляцы Гарошку. Гавораць, што трэба рабіць для шчасця народнага. З'ява III Мікіта, не прызнаўшы Янку, прапануе таму маркі. Янка іранізуе над "свабоднай профэсіяй" Мікіты. Зносак называе яго зайздросным чалавекам і заяўляе, што з заўтрашняга дня "пераходзіць яшчэ на адну свабодную профэсію". Пры новай уладзе "здольны аратар будзе магчы купацца, як сыр у масле". Янка выказвае сумненні, што Мікіта зарыентуецца ў новай палітычнай сітуацыі, а не трапіць "на свабоднае месца ў Менскім астрозе". З'ява IV-VI Уваходзіць з пугай Гарошка, якога немцы былі забралі ў абоз. 3 клункамі за плячыма і кіямі ў руках брыдуць Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Нядаўнія Мікітавы госці тлумачаць, што часова эвакуіруюцца на Захад, "дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца вальготней". Пан папярэджвае Гарошку: "Каб там ваша вёска вельмі ў двор мой не перлася, бо як вярнуся..." Мікіта адмаўляецца "адступаць" на Захад, ён "як істы рускі патрыёт, вымушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў". Калі Дама, Поп, Спраўнік, Пан пакідаюць плошчу, Мікіта спахапіўся, што не прапанаваў ім купіць маркі. З'ява VІІ З'яўляецца Заходні і Усходні вучоны. Іх цікавіць пытанне тэрытарыяльных даных вобласці, "іменуемой вашым племенем - Белорусь". Янка дае іранічныя тлумачэнні, якія вучоныя запісваюць. З'ява VIII Па адыходзе Усходняга і Заходняга вучонага Аленка гаворыць, што на іх няма ніякага ўпынку. Мікіта перад іх вучонасцю схіляе галаву. Гарошкі і Янка развітваюцца з Мікітам. З'ява IX Спічыні вучыць Мікіту аратарскаму майстэрству. Зносак выступае з "араторыямі" на тэму "Пралетарыят і буржуазія", "Рэвалюцыйная самадысцыпліна". Настаўнік увесь час нагадвае вучню пра палітычную сітуацыю і стойкую платформу, без чаго "араторыі" не могуць атрымацца. Убачыўшы немца, які кіруецца на пляц, Спічыні пакідае Мікіту, бо не любіць "спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае". Мікіта ўдакладняе, што вораг асабліва небяспечны, калі наступае. З'ява X Немец прыходзіць з Настай. Пабягунская паведамляе Мікіту, што гэта апошні з немцаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае "сягоння нашы Менскія палестыны", што ў Германіі таксама рэвалюцыя. З'ява ХІ Застаўшыся ўдваіх, Мікіта "паўтарае мамзэль Насце сваю адвечную прапазіцыю". Наста адказвае: дасць згоду толькі тады, калі "з пэўных крыніц напэўна даведаецца", што Зносак не рэгістратар, а ўжо асэсар. Пакідае Мікіту, бо "мусіць збегаць у адну пэўную крыніцу". З'ява ХІІ Абарвансц просіць у Мікіты ахвяраванняў беспрацоўнаму, называе яго таварышам. Мікіта прадстаўляецца "буржуазам", а "буржуазія нічым не жэртвуе". Абарванец забірае пакшутае Мікітам на лаўцы партманэ і выходзіць. З'ява ХIII Мікіта прапаноўвае "мадамам і мусьі" маркі, але не знаходзіць партманэ. Засмучаны, нейкі час сядзіць на лаўцы. Чуюцца гукі вайсковай музыкі, крыкі "Ура". Мікіта прывязвае да парасона чырвоную хустачку, махае ў такт музыцы. Крычыць: "Хай жывуць свабодныя прафсаюзы! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!" Дзея трэцяя З'ява I Гануля і Гарошка ўспамінаюць ранейшыя часы, параўноўваюць іх з цяперашнім. Гарошка згадвае свайго зяця, Янку Здольніка, яго словы: "Пакуль не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу і складу ў нас не будзе". З'ява II Прыходзяць Аленка і Янка з нейкага пасяджэння. Янка заўважае змены ў кватэры Зноскаў. Гануля тлумачыць, што было ў Менску "апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя - забралі". Уваходзіць Мікіта, цягнучы за сабой каламажку, у якой чатыры партфелі і мяшочкі з прадуктамі. З'ява III Гануля жаліцца, як сын пры паляках "улез у такую кашу, што сорам і расказваць". Аленка і Янка запрашаюць жанчыну прыязджаць да іх на вёску і развітваюцца. З'ява IV-V Уваходзяць Дама і Спраўнік, якім таксама не хапіла "пшэпусткі", каб пакінуць горад. З'яўляецца босы, без курткі Мікіта , у руках кошык з бутэлькамі і два рэвальверы. Расказвае, як яго перастрэлі два апошнія адступаючыя паны, знялі куртку і боты, бо зроблены гэтыя рэчы з іх сукна і скуры. Зняць яшчэ штонебудзь не змаглі, бо пачалі падыходзіць людзі. Гарэлку і пісталеты Мікіта называе "даходнай стаццёй", бо тое і другое новая ўлада забараняе. З'ява VI-VII Наста прыносіць "смутную" навіну, што Зноскаў "ідуць трэсці". Яна раіць вывесіць праз акно чырвоны сцяг і бяжыць "дапасці сям-там у пэўныя крыніцы". Мікіта хоча схаваць пляшкі і рэвальверы. На парозе сутыкаецца з Начальнікам патруля, Двума патрульнымі, Грамадзянінам, Спічыні. З'ява VIII Начальнік патруля загадвае Мікіту пакласці на стол рэвальверы, успамінае леташняе знаёмства, калі Мікіта вёў яго ў палон. Мікіту ставіцца ў віну ўдзел у грабяжы, сведкам чаго выступае Спічыні. Мікіта не можа даказаць, што яго прымусілі цягаць рэчы з кватэры. Мікіта паказвае Начальніку свой польскі дакумент, дзе Спічыні чытае, што "Нікіціуш Зносіловскі служыў ...яко доносіцель". Мікіта тлумачыць, што служыў "разносіцелем", разносчыкам, але на дакуменце сапраўды стаіць іншае. Патруль арыштоўвае Мікіту, Даму, Стражніка і выводзіць. За вокнамі чуваць песня: Ой ты, яблочко, Куда коцішся! Не туда попадзёш - Не вароцішся...
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:51 | Сообщение # 4 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Малады дубок Кароткі змест: Ляснік Максім Заруба заўважыў у сваім абходзе ссечаны дубок. Ен прыкрыў сляды пакражы. Дома прыслухоўваўся да ўсяго. Душу гняла трывога. Андрэй Плех даўно прыкмеціў малады дубок, разважьгў, што з яго можна зрабіць. Улучыўшы момант, Андрэй з сякерай адправіўся ў лес. Пераадольваючы страх, паваліў дрэва, падзяліў на патрэбныя кавалкі, завёз іх дамоў. Ноччу прысніўся яму ляснік Максім. Ён папракаў, што Андрэй адабраў у яго кавалак хлеба. 3 Максімам у маладосці яны сябравалі. Аб'ездчык павёў Максіма ў лес паказаць свежы пень. Пачаў лесніка абражаць і лаяць. Максім абразы не стрымаў і кінуўся на аб'ездчыка. Андрэй надзейна прыхаваў кавалкі дрэва. Праз два дні сваяк паведаміў, што Зарубу гоняць са службы. Плех вырашыў пазбыцца крадзенага, выкінуў камлюкі ў Нёман. Аднак на душы спакайней не стала. На месцы былой карчмы ў гурце мужчын Андрэй убачыў Максіма. Прызнаўся таму, што ссек дубок. Заруба адказаў на гэта, што яго споведзь нічога не мяняе. Андрэй пайшоў у лясніцтва. Ляснічы, здзіўлены ўчынкам Плеха, разважыў: "Вось жа не буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтага просіш. А Максіма не прыму, бо ён забіяка, разбойнік". Як ні прасіў Андрэй, ляснічы рашэнне наконт Максіма не змяніў. Вяртаўся Плех з лясніцтва паспакайнелы. Успомніў казку, якую ў шчаслівыя гады дзяцінства чуў ад бабкі. Ідучы берагам Нёмага, ён прыглядаўся, быццам чагосьці шукаў.
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:52 | Сообщение # 5 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Літоўскі хутарок Кароткі змест: Ганец прынёс вестку аб пачатку вайны і загад гаспадару хутарка Яну Шымкунасу ехаць з канём у гміну для патрэб мабілізацыі. Ля хутарка на горцы стаіць паўбатарэя. Салдаты жартюць з дочкамі Шымкунаса, дапамагаюць гаспадару зносіць снапы. Увечары салдаты гасцююць у хаце літоўца. Чакаецца бой. Ноччу прыходзяць салдаты (ужо іншыя) ламаць вароты, дзверы на будоўлю бліндажоў. Старому абяцаюць заплаціць. Усё руйнуецца. Цэлы дзень ідзе бой. Немцы адступілі. Шмат забітых і параненых. На нейкі час хутарок застаўся ў тыле. Праз месяц становіцца вядомым, што рускае войска адступае. Міма роднай хаты праходзіць сын Шымкунаса Блажыс. Ён раіць блізкім выкапаць за дваром яму, накрыць тоўстым бярвеннем з зямлёй і ў час бою хавацца там. Пасля бою хутарок занялі немцы. УЯнавай хаце сядзяць нямецкія пехацінцы, п'юць кофе. Іх праганяе дзяншчык, бо кватэра патрэбна афіцэрам. Гаспадарам загадваюць пакінуць хату. Праз два тыдні рускае войска перайшло ў наступленне. У сценах хаты Шымкунаса меціны ад куль. Не чуваць вясёлых галасоў Янавых дачок. Монцю немцы павялі нібы ка-паць акопы, а Ядвіська ляжыць хворая, непрытомная. Нягледзячы на строгі загад мірных жыхароў не чапаць і за ўсё плаціць, салдаты грабяць хутаркі. У Яна паламалі калодкі, шукаючы мёд, выбіраюць з ямаў бульбу. З палону разам з іншымі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі вярнулася Монця. "Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам на твары". Зноў з боем адступае войска. Хутарок ужо нельга пазнаць. Палова будоўлі згарэла, страха ў хаце прабіта. Ян сядзіць на шкле ад пабітага акна. Вяртаюцца дамоў з хатулямі Монця і Ядвіся, не паспеўшы на машыну. Апошнія рускія салдаты пакідаюць хутарок. "Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцерванелая, нястрыманая кананада".
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:53 | Сообщение # 6 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Роднае карэнне Кароткі змест: Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чытаючы ліст, ён і злаваў і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя справы, што адбываюцца ў новай хаце. "Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна", - разважае Архіп. Ён вырашае кінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў. Едучы з балаголам дамоў, Лінкевіч убачыў у полі незразумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: "нейкія шэльмы" ноччу ў полі папалілі бароны. Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняцца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы вы-скачылі праз акно. Бацька цешыцца сынам: "малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць..." Сын з ім працуе плячо ў плячо на сенажаці.
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:55 | Сообщение # 7 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| П ошукі будучыні Кароткі змест: Першая частка. Украдзенае маленства I “Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас...” - зазначае на пачатку рамана аўтар. Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў “увесь сціснуты, скамечаны палонны”. Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства. Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спыніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: “Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты - скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну”. Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамог хваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з арандатара стаў гаспадаром. Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго. Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася. Хлопец прывозіць фельчара, які колькі часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар пытаецца, куды Волечка падзела золата, раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай непатрэбшчыны. Ён пераказвае змест пісем старога немца да сына. У першым, адчуваючы, што памірае, палонны развітваўся з сынам і з іншымі членамі сям'і. У другім пісаў пра радасць жыць: “Усе людзі на зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў!.. Гэта ўжо не чужыя мне людзі, яны выратавалі мяне, і калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы... я не вытрымаў і... Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты астанешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было тваё... Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак...” Разглядаючы пакінутыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс “граф Паліводскі”. Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь сталелі. “Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спяшаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі радасць ад свае кожнадзённасці... Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем”. II У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму Нявада, які быў у нямецкім палоне. Па дарозе ён спыняецца ў карчме, размаўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: “Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі”. Карчмар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што трэба Паліводскаму шукаць якую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага. Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, ідучы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але Волечка вырасла без яго, “хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства”. Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Волечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, крыжык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго нараджаецца ўнучка. III У мясцовасці далёкай ад Сумліч з'явіўся незнаёмы нікому чалавек, які “шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні... Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай”. У мясцовай улады ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў расказаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збавіцеля, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу. Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату. З бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці памерлі. “Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку”. У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка. Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымона з'явіўся граф Паліводскі “ва ўсім бляску афіцэра польскага войска”. Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу, калі Ракуцька аддасць тое, што забраў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выратаванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем. Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам. Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сустрэча і думка, “што мінулае не варочаецца”, настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы. Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццо, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з першага позірку. “Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. І ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў... Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасцігне яго...” Новую бацькаву хату адшукаў Тамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага болю: “Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку...” Другая частка. Вялікае скрыжаванне I “Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх... а крыху зводдалеку. Гэты шлях - старая Маскоўска-Варшаўская шаша”. На скрыжаванні дарог расла вялікая старая таполя, дзякуючы якой на сенажацях і палях сумлічан кожны год вырастала безліч дрэўцаў. Нявада аднойчы перасаідзіў з сенажаці некалькі большых дубчыкаў бліжэй да вялікага дрэва. Праз колькі дзён убачыў іх стаптанымі “нечымі ботамі з шырокімі абцасамі”. На скрыжаванні пад дрэвам Нявада сустрэў маладую дзяўчыну. Яна ішла да бацькі. З гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся, што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі маленства дачкі. Дзяўчына, яна назвалася Лізаветай, хоча ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае маленства. Нявада і Лізавета заўважылі спячага ў кустах мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела і Няваду апаноўвае вялікая трывога: “Можа зноў тут блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства”. Незнаёмы хлопец заяўляе старому: “Ведаю! У цябе ўкралі маленства твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне. Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой”. Застаўшыся на скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра пачатак вайны. Вестка яго ўзрадавала і абнадзеіла. На шашы пачаўся вялікі рух. Наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць. Нявада збірае на фурманку ацалелых пад абломкамі дзяцей, калі малады чалавек з радасцю паведаміў, што немцы ўжо занялі Мінск, Бабруйск і Чырвоная Армія разбіта. Нявада з усяго размаху апусціў на галаву чалавека, “які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў”, прэнт. З-пад абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца Лізавета. Малады чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля ўдару па галаве, сустракае немцаў, пытаецца пра графа Паліводскага і просіць есці. Нямецкі афіцэр у адказ паціснуў плячыма і кінуў з машыны ў дарожны пясок пачак галетаў. Бомбы не зачапілі Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей, Нявада вярнуўся ў вёску, але дома нікога не было. Ноччу ў хату прыйшла Волька і расказала бацьку, што здарылася ў яго адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не знайшлі ніякага начальства і вярталіся назад. Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з фронту, кулямёт. Зброю пакінулі ў хаце Кастуся Лукашэвіча, пра што хтосьці данёс чужынцам. Тыя палічылі, што Лукашэвіч - камандзір нейкага атрада, забралі кулямёт і гаспадара хаты. Лукашэвічу ўдалося па дарозе ўцячы. Немцы аб'явілі, што калі Кастусь Лукашэвіч сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе спалена, а кожны дзесяты яго жыхар расстраляны. Кастусь прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх местачкоўцаў сагналі разам, запатрабавалі выдаць камуністаў. Адзін вясковы палахлівец назваў Лукашэвіча, але яму і на гэты раз пашчасціла ўцячы. У хату прыходзіць Кастусь і, паведаміўшы, дзе яго можна знайсці, ідзе назад у лес. Раніцай на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада. Просіць зяця, каб той дзе-небудзь схаваўся і прыціх, бо перад ім “жалезны звер”. Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі. Кастусь адмаўляецца, хоць вельмі любіць дачку. Калі Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды гаспадарылі паліцаі. У хаце Волькі і Лізы не было. Стары з размовы паліцаяў даведаўся што з немцамі з'явіўся граф Паліводскі і стаў начальнікам воласці. У старой хаце ён убачыў сумную дачку. Яна паведаміла, што Лізу разам з іншымі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі немцы павезлі кудысьці на машынах. Праз некалькі дзён стала вядома, што атрад Кастуся адбіў дзве машыны з моладзю, але Ліза трапіла ўлагер. Волька ідзе ў атрад да мужа, а Нявада - ратаваць унучку. Ён верыць, “што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым”. II На ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага маладога чалавека, адзенне якога ператварылася ўлахманы. Праз нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер, куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек. Ракуцька паведамляе сыну пра дзейнасць атрада Лукашэвіча і пра тое, што ў лагеры знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У лагеры апынулася і жонка Сымона Ракуцькі. Незнаёмец чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Люцыяна страціў у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова “Беларусь” Акаловічы смяяліся, упэўненыя, што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі завербаваў Люцыяна служыць немцам. Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з бальшавікамі. Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Радасцю напоўнілася яго сэрца, калі пачуў, што немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек стукнуў Акаловіча па галаве. Сустрэўшы выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч хоча адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць. Тамаш развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк. У Баранавічы ранішнім цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў малады жыццярадасны чалавек у вайсковай форме. Машыны павезлі старых і маладога немца далей. На Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Стары немец доўга з трывогай углядаўся ў дрэва, яму здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў. Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда, старая немка, баіцца гэтай зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і бяспечна, бо “тут жывуць не людзі, а казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб быць слугамі”. Густаў-малодшы папракае старэйшага, што той калісьці “страціў сваю нямецкасць” і аддаў тубыльцам здабытае на вайне золата. Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету Ракуцька нічога не ведае. III Густаў і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра дадатковую ахову, і пра рабочую сілу. Ліза Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая, “бяздум'е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела”. Нейкім днём над спакутаванай дзяўчынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй “мама!”. Гэтае магічнае слова скаланула душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне. Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што “прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё”. Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць выбавіць з лагера за вернутае золата ўнучку: “Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу... Нявіннае дзіця...” Паліводскі амярцвела глядзеўна каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад. Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага. “Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго”. Акаловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы. Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых. Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. “Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!” - гаворыць жанчына. Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: “Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: “Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?” То хацелася сказаць: “Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!” Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спытаў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаў яму выйсці з хаты. У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён ўбачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе. ------------oZjRQVjy0bZr1AaFWsLNaO Content-Disposition: form-data; name="smiles_on" 1
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:57 | Сообщение # 8 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Людзі на балоце Кароткі змест: Частка першая Раздзел першы Вёска Курані стаяла сярод балот, як на востраве, большую частку года адрэзаная ад усяго свету. У гэту чэрвеньскую раніцу куранёўцы збіраліся на сенакос. На ганак выйшаў «хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі». Васіль не задаволены, што маці, шкадуючы яго, не пабудзіла раней. За снеданнем просіцца на балота меншы брат Васіля Валодзька, але яго пакідаюць дома ў дапамогу дзеду. Па дарозе Васіль нагнаў фурманку Чарнушкаў. Убачыўшы на возе сваю равесніцу, задзіру Ганну, якая «у апошні час Васілю проста жыць не давала, пры кожнай сустрэчы, калі б ні трапіўся ёй — смяялася ці нават здзеквалася з яго», хлопец вырашыў абагнаць суседа. Але парвалася супонь і Дзятлікі прыехалі на сенажаць пазней за Чарнушкаў. Гэта першы самастойны сенакос у жыцці Васіля, ён хоча выглядаць сапраўдным гаспадаром. «Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў валасы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку. Каса станавілася ўсё цяжэйшая. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна». Але Васіль трываў. Гэтаму яго вучыла маці, вучыў не багаты і не малы горкі вопыт. Вечарам стары Чарнушка і Васілёва маці вяртаюцца ў вёску. Васіль застаўся з Ганнай і яе меншым братам Хведзькам. Хлопец вырашыў трымацца свайго воза, але за ім прыбег Хведзька. «Нічога асаблівага не было ў гэты вечар, але памяць пра яго грэла і трывожыла іх потым многія гады». Там, на лузе, Ганна папрасіла хлопца не крыўдзіцца на яе: «Як што за язык цягне мяне — каб цябе зачапіць... Я не ад зла на цябе... А што вочы такія ў цябе — дык мне ето, папраўдзе, да спадобы! Такіх ні ў кога няма болей! I сам ты — харошы, толькі што маўклівы, унурысты. Усё адно як грэбуеш дзеўкамі ці баішся!» Раздзелы другі, трэці Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая рабіна. Нікому яна не кідалася ў вочы, пакуль не заружавела ў жнівеньскім росквіце гарачым полымем агністых гронак. Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся, асабліва яе вострага язычка. Гарачы жнівеньскі час быў не для кахання, але Васіль, ледзь толькі пачне гусцець поцемак, бег да жардзянага плота каля Чарнушкавага агарода. Там чакала Ганна. Нібы праз туман, даходзіла да хлопца, як жылі гэтымі днямі Курані. У адну з восеньскіх начэй да Васіля з Ганнай падыйшлі трое з абрэзамі і прымусілі хлопца паказаць хату вясковага актывіста Ахрэма Грыбка. Грыбку нічога не зрабілі, толькі папалохалі, каб сядзеў ціха, бо перадзел зямлі атаман Маслак адмяняе. Назаўтра Васіля арыштавалі. Міліцыянеру Шабету ўнурысты, унутрана насцярожаны Дзятлік падаўся падазроным чалавекам. Раздзел чацвёрты Ганніну душу поўняць самыя розныя пачуцці да Васіля: і шкадаванне, любасць да яго, і непрыязнь (спалохаўся, павёў бандытаў), і крыўда (нават не глянуў, ні слова не сказаў, калі ішоў куранёўскай вуліцай у Алешнікі), і адчуванне віны. Ганна вечарам пайшла да Хадоські, спадзеючыся пачуць, што Васіля адпусцілі. Сяброўкі дома не было, яна, ідучы назад, натрапіла на гурт моладзі. Хадоська паклікала пасядзець з імі. Прыйшоў Яўхім, сын першага куранёўскага багацея Глушака. Ён наўмысля зачапіў дзяўчыну, тая ў даўгу не засталася, высмеяўшы яго чуб, «святую мужчынскую красу». Калі Ганна паднялася ісці дамоў, Яўхім пайшоў за ёй, быў нечакана лагодны, прасіў не злаваць на яго. Назаўтра Ганна з Хадоськай ідуць працаваць да Глушакоў, адрабляць за пазычанае вясной. Душа Хадоські трымціць ад радасці, усё, што робіцца ў Глушакоў, выклікае ў яе зачараванне і страх. «Усё адно як не Корч стары, а цар перад ёй!» — мімаволі ўсміхнулася Ганна. Яна ведае, што сяброўка сохне па Яўхіму. Ганне тут быццам не хапае паветра, такая гнятлівая атмасфера. Глушакі малоцяць. У іх — свая малатарня. Пры машыне — стары з Яўхімам, Ганна зверху падае снапы. «Пахадзіла, пабегала так — дыхаць пачала часта, засаплася, рукі, ногі, спіна наліліся цяжарам устомы... Але яна як бы і не заўважала ўтомы: не ў навіну гэта... Калі стары махнуў ёй, што падаваць ужо не трэба, Ганна ледзь магла стаяць на нагах». За дзень змалацілі ўсё. «На другі дзень да самага вечара круцілі веялку, ссыпалі чыстае збожжа ў мяхі... Стары Корч рабіў усё разам з іншымі, і сам хвіліны не пастаяў, і другім стаяць не даў». Усе два дні Яўхім не спускаў вачэй з Ганны, што ўрэшце заўважыў бацька, адвёў сына «за рог гумна і стукнуў па галаве лапаткай», потым адаслаў яго падалей ад дзяўчат. Вечарам Яўхім з'явіўся зноў. Застаўшыся ўдваіх з Ганнай, палез да яе цалавацца, дзяўчына ледзь вырвалася. Закаханая ў яго Хадоська была ласкавай і падатлівай. Паабяцаўшы жаніцца, Яўхім дамогся ад яе чаго хацеў. Раздзел пяты Васіля з Алешнікаў на фурманцы завезлі ў Юравічы, у турму. Самае цяжкае для хлопца ў турме было «проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы». Аднойчы ён нават не вытрымаў, папрасіўся на працу. Вартавы адрэзаў: не загадана. Прыйшла маці, расказала пра вясковыя навіны. Усхвалявала з іх Васіля адна — тое, што за Ганнай пачаў улягаць Яўхім. Праўда, маці супакоіла, што дзяўчына не надта горнецца да маладога Карча. На другі дзень Васіля ўпершыню выклікалі працаваць. «Забыўшыся на становішча сваё, ён пілаваў з тою заўзятасцю і ахвотай, з якімі робіць чалавек, што ўзяўся за жаданы занятак. У гэты час на яго радасна было глядзець, ён нібы пахарашэў: стаяў жвавейшы, паружавеў і падабрэў». Нечакана Васілю дапамагае аднавясковец Косцік Хвост, які жыў і працаваў у мястэчку. Ён паручыўся за Васіля перад Апейкам. Старшыня валвыканкома Апейка сустрэўся з хлопцам, пагаварыў з ім, пагаварыў з начальнікам міліцыі Харчавым. Васіля адпусцілі дамоў. Ён быў ужо блізка каля хаты, калі раптам пачуў Ганнін голас. Яна ішла з Яўхімам. «Яны ішлі асобна, не вельмі блізка адно ад аднаго... Ішлі проста як знаёмыя. I ўсё ж і гэта апаліла Васіля гарачай рэўнасцю, пякучай крыўдай...» Пачыналася зіма. Частка другая Раздзел першы На наступны дзень першым Васіля ўбачыў сусед Міканор, які ў яго адсутнасць вярнуўся з арміі. Васіль на яго пакрыўдзіўся за «арыштанта», сказанага жартам. Маці доўга давялося ўгаворваць сына, каб зайшоў да Міканора пагаманіць, бо той запрашаў, маці падтрымаў дзед Дзяніс. У Міканора сабралася шмат аднавяскоўцаў. Прыйшлі Хоня і вясковы гармоніст Алёша Губаты запрашаць на вячоркі, з'явіўся Грыбок, з якім больш за ўсё не хацеў сустракацца Васіль, Ганнін бацька. Гаворка заходзіць пра асушэнне балота, пра добрыя землі. Ніхто не верыць, што куранёўцы нешта змогуць зрабіць. Асцярожна гавораць пра бандытаў, але Васіля не чапаюць. У Ігнатавай хаце збіраецца сход. Выступае настаўнік з Алешнікаў: з Куранёў ходзяць у школу толькі двое з тых, хто павінен вучыцца. Пад грозным позіркам старшыні сельсавета Дубадзела ўсе паднялі рукі за тое, каб куранёўскія дзеці ішлі ў школу. З'явілася Ганна, і Васіль не мог уважліва слухаць нават тое, што цікавіла яго на сходзе, — пытанне пра падатак. Ганна нават не глянула ў той бок, дзе сядзеў Васіль, праціснулася да Хадоські і села з ёй на ложак. З Юравіч на сход прыехаў Апейка, ён спазніўся і нейкі час ціха і непрыкметна стаяў сярод людзей. Старшыня валвыканкома выступіў з прапановай пабудаваць грэблю. Першая рэакцыя куранёўцаў — нязгода: «— Тут і без таго: куды ні кінь — клін!.. Етаго шчэ толькі і не хапало!.. — I без таго, як уюн круцішся! — Не мела, грэц яго, баба клопату! — Столькі сілы ўняць! Перарвацца! Коней замучыць. — ...Жылі, тым часам, і так! I нічога. ...Не першы раз бачыў Апейка — на добрую, карысную для сябе справу, людзі не хацелі даваць згоды». Ён пачакаў, хай нагаворацца. Спакойна павёў размову далей: «Анігадкі жылі бацькі і дзяды, як паны жылі! Душыліся дымам, пухлі з голаду, мерлі без помачы. Калі ж вельмі прыпякала, прабіваліся і цераз гэту душагубку. Ламалі калёсы, коней тапілі, самі, мусіць, тапіліся?!» Людзі пачалі думаць па-іншаму. Горача агітаваў за грэблю Міканор, нават загаварыў пра асушку балота. Праўда, хутка зразумеў, што гэта пакуль лішняе і прапанаваў утварыць на першым часе меліярацыйнае таварыства. Ніхто яго не падтрымаў. Сход прыняў рашэнне — вясной, адсеяўшыся, рабіць грэблю. Па прапанове Апейкі старшым выбралі Міканора. Васіль дачакаўся, пакуль Ганна выйшла ад Хадоські, павітаўся, але дзяўчына адказала няласкава, моўчкі пайшоў побач. Хутка іх дагнаў Яўхім, прыстроіўся з другога боку. Васіль адчуў сябе лішнім. Калі вазілі галлё к грэблі, да Васілёвага воза падышоў стары Чарнушка, спытаў, чаму ён перастаў да іх заходзіць. Сказаў, каб хлопец не думаў чаго пра Ганну, яна чакае яго, а Яўхім — пустое. Раздзел другі Міканор рыхтуецца да будаўніцтва грэблі. Падабаецца яму калоць і складаць дровы, бачыць зімовую прыгажосць лесу, лугу. Ён на вячорках прыглядаецца да куранёўскіх дзяўчат і вылучае сярод усіх «бялявую «канапляначку» Хадоську і Чарнушкаву Ганну... Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська». Але нядаўняму чырвонаармейцу, як і найлепшаму яго сябру Хоню, тут не пашчасціла. «...I з Міканорам Канапляначка не павесялела: ішла ў кароценькім кажушку з чорным барановым каўнерыкам, у акуратных лапціках і белых анучках... быццам і слухала Міканораву гаворку, а сама — чулася —... абыякавая была». Цікавей было з вясёлай, дасціпнай Ганнай, аднак тут ён быў «не тое што трэці, а — чацверты лішні». Побач з ёю заўсёды тапталі снег «хмурны, насцярожаны сусед Васіль... і ганарлівы, упэўнены, нахабны Яўхім Глушак». Шмат што Міканору паўставала ў родных Куранях не такім, як павінна быць. «Пасля мазырскага бруку... прыпяцкага вясёлага прастору — як бы сплюшчаным, затопленым гразёю, дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло. Сум зашчымеў яшчэ горш, калі ступіў на родны ганак, у сенцы — якая ж яна крывая і гнілая, бацькава хата! I цесная, і цёмная якая!..» Міканорава душа не прымае і затхлы хатні пах, і свіней у сенцах, а то і разам з людзьмі. I лазні няма, і школы, і чытальні, і крамы. Разумее Міканор, што «і вінаваціць людзей нельга — беднасць, нішчымніца... б'юцца, як рыба аб лёд, каб скарынку хлеба, расол мець...» Змаганне са старымі парадкамі і звычаямі Міканор пачаў са сваёй хаты. «Багі і ўсялякія святыя — от з чым ваяваць трэба». Але маці Міканор не перамог і ўрэшце, пашкадаваўшы старую, адступіў з атэістычнымі пропаведзямі. Мала хто падтрымаў Міканора ў гэтым і сярод моладзі. Пачаліся зімовыя святы — памінанне продкаў, каляды. Хаваючыся ад сына, бацькі ўчынілі брагу, закалолі парсюка. «Мала калі выпадала Міканору столькі расчаравання, як у гэтыя дні. Колькі ні стараўся, а перадсвяточная вясёлая ліхаманка ў Куранях не толькі не ападала, а — было чутна — усё мацнела». Марудна і нудна цягнуліся для Міканора перадкалядныя дні. У калядную ноч дзеці, падлеткі, моладзь ходзяць па хатах. Прыязджае з суседняй вёскі замужняя Міканорава сястра, збіраюцца іншыя сваякі. Маці просіць сына памаўчаць перад гасцямі пра Бога і пра святых. На вуліцы пачынаецца бойка. Білі «чужакоў» з Глінішчаў, аднаму з хлапцоў гасцяванне ў Куранях ледзь не каштавала жыцця. Раздзел трэці Міканор з нецярплівасцю чакаў, калі можна будзе вывесці куранёўцаў на будаўніцтва грэблі. Цёплым майскім днём ён выбраўся ў Алешнікі. Зайшоў на пошту, куранёўцы тры месяцы былі адрэзаны ад усяго свету. Сустрэўся з Апейкам, з сакратаром партячэйкі Гайлісам. Апейка абяцаў прасачыць, каб Алешнікі выйшлі на будаўніцтва ў адзін дзень з Куранямі. Міканор зноў хадзіў па хатах, збіраў куранёўцаў на грэблю. Пасварыўся з Васілём, у якога «тут работы — па горла». Куранёўцы збіраліся доўга і неахвотна. Міканор размеркаваў абавязкі. Узяўся капаць канаву сам — «рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі». Але хутка яго адправілі наверх, каб увесь час людзей бачыць. Калі адпачывалі, Міканор адчуў, што настрой у людзей змяніўся, нешта ў іх скранулася. «I нашы куранёўцы не горай за другіх», — плылі думкі ў Міканора. Амаль два тыдні дзень у дзень збіраліся куранёўцы на грэблі. Але падступіла касавіца і работа спынілася. Раздзел чацвёрты Ішоў жнівень. Амаль ва ўсіх куранёўцаў жыта не ўрадзіла. «Чэзлыя, рэдкія бабкі, што нядружна ўставалі пад сумныя, падобныя на ціхае галашэнне песні жанок-жней, былі як страшныя знакі марнасці, няспраўджанасці чалавечых надзей». Ганна жала разам з мачыхай. На сваёй палосцы шчыраваў Васіль з маці. Глушакі звозілі збожжа, у іх яно ўрадзіла. На Чарнушкавай паласе Яўхім заўважыў побач з гаспадарамі Дзятлаў, што яго непрыемна ўкалола. Ён сам не заўважыў, як захапіўся Ганнай усур'ёз. Не мог дараваць «няўклюду, галяку» Васілю, што дзяўчына хінецца да яго. Колькі ён папахадзіў за Ганнай, але нічога не змянілася. Вырашыў плюнуць на ўсё і забыцца. З'явілася леснікоўна Верачка, «лагодная, пяшчотная, радая яму». Але хутка «хвароба» вярнулася зноў, з-за гэтай ганарліўкі вечарам не сядзелася ў хаце, начамі не спалася. Яўхім вырашыў дзейнічаць рашуча — не дабіўся дабром, даб'ецца сілай. Кладучы снапы на воз, ён убачыў, што Ганна ўзмежкам падалася да лесу. Знайшоўшы прычыну (арэшынкі нагледзеў), пайшоў праз нейкі час за ёй. Але каля лесу да яго кінулася Хадоська. Яна вельмі змянілася: «...Твар яе бляклы, нездаровы, вочы запалі, шчокі абвіслі — нібы не дзяўчына, яблыка наліўное, а чэзлая падалка». Яўхім які ўжо раз пашкадаваў, што звязаўся з ёю, «плаціў за рэдкія ўцехі... такой вялікай цярплівасцю, слухаў яе бясконцыя страхі, папрокі, напамінкі...» Хадоська з плачам, з вялікай пакутай у голасе паведаміла, што цяжарная. Яўхім адказаў, што ад яго яна не магла зацяжарыць, потым дадаў, што ў Глінішчах ёсць знахарка. I пайшоў, злосны на сябе і на Хадоську. Трывожыўся ён нядоўга. «Сама прыдбала, сама няхай і думае, як збыць». Ганна збірала маліны. Убачыўшы Яўхіма, не здзівілася, не спалохалася. Нейкі час Яўхім абіра ў ягады і ссыпаў у гладышку. Раптам абхапіў яе адной рукой за плечы, другой — за шыю. Убачыўшы поўныя нянавісці вочы, падумаў, можа і праўда пусціць, лепей па-добраму з ёй. Але загаварыла мужчынскае самалюбства. Саўладаць з Чарнушкай ганарліўкай ён не здолеў і на гэты раз. На момант узняў руку, каб выцерці вочы, і ад болю аж заняло дыханне, так Ганна стукнула па носе. К вечару Курані гулі пра Яўхіма і Ганну. Грозны Чарнушка пашыбаваў да дачкі, якая разам з Хадоськай корпалася на бульбянішчы. Ганна сказала, што нічога не было. Бацька паспакайнеў, пайшоў к гумну ўжо ціха. Ганна заўважыла няшчасны Хадосьчын твар. Сяброўка адвярнулася і затрэслася ад плачу, потым моўчкі пайшла дамоў. У той жа вечар Ганна сустрэла Васіля. Раўнівы Васіль паверыў плёткам, абазваў «багацейкай», «Карчыхай». Пакрыўджаная Ганна, каб дапячы хлопцу, сказала, што «па-добраму, па згодзе ўсё було!» Стары Глушак, пачуўшы, пра што гудуць Курані, наляцеў на Яўхіма. Грозна крыкнуў: «Жаню!!!» Яўхім згадзіўся. Але паставіў умову: «Кеб з тым, з кім хочу!» Ен назваў Чарнушкаву Ганну. Раздзел пяты Некалькі дзён у Глушакоў ішла вайна. Нарэшце стары здаўся, што ў яго хату прыйдзе галадранка. Ганна ўбачыла Глушакоў з агарода, на якім брала буракі. «Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла? » Бацька асабліва не ўгаворваў, насядала мачыха, нагадала пра Васіля (Чаго ён круціць пачаў, за вярсту аббягае?), і пра старога бацьку, і пра малога Хведзьку. «Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок». Пераапрануўшыся, Ганна выйшла да сватоў. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. «Глушакі, дзядзькі, цёткі Глушакоў пілі ў цеснай Чарнушкавай хаце самагонку, елі так упраўна, што наганялі на мачыху страх, бязладна і голасна гаманілі». Потым пачалі дамаўляцца пра вяселле. Бацька хацеў адкласці вяселле тыдні на два-тры, Яўхім настойваў, каб хутчэй. Дамовіліся гуляць праз два тыдні. Ганна вышла на вуліцу. «Васіль... Васіль...» — уварвалася, пранізала ўсю яе, неяк асабліва, да болю дарагое... Кончылася. Не суджано, значыцца. Бувай!.. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары!.. Кончылася воля дзявочая — спатканні, мілаванні, развітанні!» Паўз плот хтосьці ішоў. Ганна пазнала Васіля. Была думка — выйсці, пагаварыць, памірыцца. Але не зрабіла гэтага, яны былі ўжо чужыя. Вельмі цяжка было ў той вечар і Васілю. Супакойваў сябе, што не такая яму жонка трэба, што ён пакажа сябе, стане гаспадаром, тады і Ганна пабачыць. Частка трэцяя Раздзел першы Чарнушкі жывуць клопатам, як і чаго назбіраць на вяселле. «Разорыць нас вяселле етае! Толькі ж і паддавацца вельмі — сарамата! Зяць такі!..», — кажа мачыха. Чарнушка адмаўляецца купляць «гарадскую гарэлку», гаворыць пра Ганніна адзенне. У нядзелю Чарнушкі выпраўляюцца ў Юравічы на кірмаш. Гандаль ідзе вяла, збыць авечак дапамагаюць Яўхім і Ларывон, якія таксама з'явіліся на кірмаш. Яўхім па праву жаніха забірае Ганну «пахадзіць, паглядзець, што робіцца». Дзяўчыне непрыемна, што ён чапляецца да людзей, строіць злосныя кепікі. Яўхім, Ларывон і Ганна абедаюць у Ёселевай «сталоўцы», потым ідуць у краму і жаніх купляе нявесце падарунак. Прымяраючы хустку перад люстэркам («Ах, якая квяцістая, якая вогненна-яркая, цудоўная, век такой хусткі не насіла!»), яна раптам убачыла Васілёў твар. Адразу зніклі святочная весялосць і ўзрушанасць. Перад самым ужо ад'ездам дамоў, мех бульбы купіла «чарнявенькая, кволая дзяўчына ў кароценькім гарадскім паліто і шапачцы». Калі Чарнушка падвозіў дзяўчыне бульбу, разгаварыліся. Дзяўчына спытала Ганну, ці любіць яна жаніха. «...Кеб усе ішлі толькі тыя, што любяць, дык болей за палавіну ў дзеўках век сядзела б!.. Сцерпіцца — злюбіцца, кажуць», — гаворыць Ганна. Параска, так звалі дзяўчыну, вынесла падарунак на вяселле — кнігу. Ганна, як сама прызналася, чытаць амаль не ўмела. На другую раніцу Чарнушка выправіўся купляць Ганне на кофту. Бацька, хоць для яго гэта і дорага, набраў па парадзе Ёхіма «саціны атласнай з самога Кіева». Раздзел другі Перад самым вяселлем прыйшла ў дом Глушака яшчэ адна непрыемнасць, чутка, што будуць рабіць перадзел зямлі. У вёсцы гэтая чутка не абышла нікога. Хутка склікалі сход і выбралі камісію, якая павінна была перамераць нанова зямлю. Камісія знайшла лішняе ў Глушака, лесніка Міці, Пракопа. Халімон бушаваў, выліваў свой гнеў на жонцы. Раптам за маці ўступіўся меншы сын Сцяпан, ён папракнуў бацьку таксама зямлёй. Стары Глушак, не помнячы сябе ад шаленства, «даў сыну па твары. Той не зварухнуўся, слова не сказаў, толькі штосьці нядобрае, непрымірымае ўспыхнула ў незнаёмым — дарослым і самастойным — позірку». Бацька заявіў Сцяпану, што вучыцца ён больш не пойдзе, будзе дома за парабка, калі такі разумны стаў. Стары шкадуе, што няма Маслака, інакш бы пацішэлі гарлапаны. Яўхім адказвае, што атаман можа раптам і аб'явіцца. «Яўхім так спрытна пусціў чутку, што пад поўдзень у Куранях не было чалавека, які б не ведаў, што Маслак — жывы і здаровы — аб'явіўся зноў...» Глушак падкупляе Зайчыка, каб той уступіўся за яго на сходзе, адпраўляе Яўхіма запрасіць на вяселле Дубадзела, спадзеючыся на яго дапамогу. Ідучы на сход, Халімон Глушак адчуваў сябе вельмі дрэнна. Увагу старога прыцягнуў незнаёмы чалавек у прызідыуме. «Позірк быў востры, пранізлівы, нібы прабіраўся ў сярэдзіну, і такі ўпэўнены, што рабілася нядобра». З’вілася адчуванне, што ён гэтага чалавека ўжо дзесьці бачыў. Сход быў бурны, тыя, у каго знайшлі не ўлічаную зямлю, нездаволены працай камісіі. Парадак наводзіць вайсковец, які так зацікавіў Глушака, упаўнаважаны з воласці Зубрыч. Ён адказвае і на пытанні пра Маслака, заклікае «грамадзян» не баяцца «нейкага пігмея». Пасля выступлення Зубрыча куранёўцы сталі больш маўклівыя і насцярожаныя. Упаўнаважаны яўна перастараўся, заступаючыся за дзяржаўныя інтарэсы ў правядзенні землеўпарадкавання. Пачуліся прапановы пачакаць з перадзелам. Але ўскочыў «нецярплівы, ашалелы Васіль: «Чакаць, чакаць! Усё чакаць!» —крыўда, роспач і лютасць кіпелі ў яго ляманце». Сход вырашыў пачаць перадзел заўтра. Раздзел трэці Вяртаючыся са сходу, Васіль трывожыўся, але не шкадаваў, што не ўтрымаўся і загаварыў. Дома яго падтрымаў дзед, наказаў, каб і заўтра, пры дзяльбе, не драмаў. Васіль прачнуўся вельмі рана. «...Жыла ў ім, цешыла і вярэдзіла душу турбота пра зямлю. Да ўчарашняга дня ён толькі марыў пра яе, а цяпер яна была ўжо ледзь не ў яго руках». Раптам прыйшла думка — узяць каня і заараць кавалак, стаць такім чынам гаспадаром. Чым больш святлела на зямлі, тым больш мацнела ў душы Васіля трывога. Першымі заўважылі Васіля з канём і плугам на Глушаковай зямлі Ларывон і Зайчык. Ларывон хутка падаўся да сяла. Маці прыйшла з клуначкам, прынесла есці. У гэты момант Васіль убачыў Яўхіма, але з баразны не сышоў. На падмогу сыну бег стары Глушак. Яўхім ударыў першы. Дзятліха кідалася то да аднаго, то да другога, але ашалелым мужчынам даць рады не магла. Нечакана з'явіўся Сцяпан, ён пачаў адцягваць брата ад Васіля. Дзятліха паклікала людзей, што ўжо сабраліся на полі, на дапамогу. Хлопцаў ледзь расцягнулі. Падышлі Дубадзел і Зубрыч. Зубрыч затрымаў Васіля і Яўхіма. Дзятліку ён нагадаў пра турму, паабяцаў вярнуць яго назад і загадаў ісці дамоў, чакаць рашэння. Яўхіму ён перадаў прывітанне ад Маслака. Назваў пароль, з якім прыйдзе да Глушака чалавек, калі Яўхім ім спатрэбіцца. На наступную раніцу Васілёва маці заўважыла на дзвярах хаты вялікі чорны крыж. Маці і дзед раяць Васілю быць асцярожным. Яўхіма падпільнавала Хадоська. Губы яе дрыжалі, на вачах былі слёзы, але сказала цвёрда: «...Няхай табе на тым свеце будзе так, як мне — на етым... От і ўсё маё слово! Астатняе!.. Болей не прычаплюся! Можаш не баяцца!.. I не пабачыш болей!» Раздзел чацвёрты Былі ў Хадоські думкі пайсці да Ганны і расказаць усё. Аднойчы нават рашылася ісці да старога Карча, «ён слухаецца бога, па-божаму жыць стараецца, няхай і рассудзіць па-божаму!» «Крыўдна. Ой, як крыўдна. Ад крыўды слёзы ўсе выплакала. А боль пякучы ў грудзях не ўціхае, не ападае». З'явілася думка пра самагубства. Успомніла пра Захарыху. «Усё аказалася такім страшным, такім балючым, што дзіва, як выцерпела. Балела, як ніколі, нішто. Але горш за ўсё — было страшэнна брыдка, агідна, сорамна». Вярнуўшыся дамоў, «хадзіла, завіхалася, як магла», са страхам заўважыла, што ўсё больш слабее. Назаўтра бацькі выклікалі ўрача і той загадаў неадкладна везці дзяўчыну ў бальніцу. На грэблі фурманку Ігната сустрэлі Чарнушкі. Ганна падбегла да Хадосьці. «Яна быццам не адразу пазнала яе, але, калі пазнала, ажыла, павекі варухнуліся трывожна, непрыхільна». Раздзел пяты Мачыха выпраўляе бацьку пазычыць на вяселле штаны ў Грыбка. Чарнушка раззлаваўся: «I так — чорт душу скрабе! Не да штаноў паганых, каб яны згарэлі! Тут на душы такое, а яна, грэц ёй, —штаны, латы!..» Мачыха і дружкі ўбіраюць маладую. Убачыўшы дачку ў вянку, у вэлюме, ён, «як ніколі яшчэ, пачуў бяду... страшную, грозную». Прыязджае малады з дружынай «выкупляць» нявесту. Яўхім падарыў мачысе боты і яна рада, як дзіця. У царкву ехалі трыма вазамі, паперадзе ішлі музыкі. Па дарозе ўграз воз маладой, Яўхім і іншыя хлопцы, правальваючыся ледзь не да поясаў балотную твань, выцягваюць яго. Потым, насухім, чысцілі коней, вазы, прыбіраліся самі, хлопцы «з рогатам завіхаліся каля Яўхіма: здымалі боты, выкручналі анучы, абціралі штаны». Самым важным момантам вянчання Ганне здаўся, калі бацюшка надзяваў Яўхімаў персцень ёй на палец, а яе персцень — Яўхіму. Дома госці дружна накінуліся на яду. Калі сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі, Ганна зноў убачыла Васілёвага браціка. Яна глушыла ў сабе жаданне падыйсці да малога. «Ледзь толькі перасталі спяваць, за сталамі зрабілася вельмі сумна. Усё было з'едзена, гарэлкі не налівалі. «Як ні пяліся, не хапіло!» — прайшло ў Ганнінай галаве». Падзялілі каравай. Засмучоны Ганнін бацька, якога ахапіла вялікае шкадаванне да дачкі, даў маладому «бедны падарунак, на які толькі і наскраблі грошай — картовыя штаны ўпасачку». Госці ахвотна пачалі вылазіць з-за стала: наперадзе была і лепшая гарэлка, і закускі шмат. Маладую і скрыню з пасагам вязуць у дом маладога. У хаце Глушакоў усе былі ціхія і паважныя, амаль і не гаварылі голасна. Адзін Дубадзел трымаўся вольна, аглядваў Ганну так, што ёй было няёмка. Ён, парушыўшы парадак, падняўся першым віншаваць маладых. Потым загадаў Ганне сесці паміж ім і Яўхімам. Яўхім не пярэчыў «уладзе», і Ганна не адразу, але паслухалася, перасела. Дубадзел пачаў чапіцца з гарэлкай. Ганна адмовілася піць, што не спадабалася Яўхіму. «Яшчэ не згулялі вяселля, а ўжо счапіліся, так счапіліся, што, відаць, і адзін не саступіць, і другая не паддасца». Маладых неяк памірылі і астатак вечара прайшоў як трэба. Кладучыся спаць, Яўхім нагадаў спрэчку, але без злосці. Сказаў, што слухацца яго павінна. Ганнат ўспомніла яму тое, што ўжо калісьці гаварыла: «...Са мной трэба — кеб па-добраму!» На трэці дзень, калі вясельны тлум сціх, свякруха разбудзіла Ганну яшчэ на досвітку і загадала карміць свіней. Куранёўцы і алешнікаўцы, што рабілі грэблю, нарэшце, сышліся. Праз дзень, у нядзелю быў мітынг, народу сабралася, як у кірмашовы дзень. З Юравіч на свята прыехалі Апейка і двое рабочых. Было весела, ігралі гармонікі. Васіль спадзяваўся ўбачыць Ганну, але ўбачыў Яўхіма. 3 мітынга Васіль вяртаецца разам з Міканорам і Хонем. Ён скардзіцца, што грэблю зрабілі, а Глушак як сядзеў на зямлі, так і сядзіць. Міканор пераводзіць гаворку на Ганну, што такую дзеўку ўпусціў. У словах Васіля пачуўся такі сум, такі боль, што Міканор сумеўся.
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 20:59 | Сообщение # 9 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Птушкі і гнёзды Кароткі змест: Кніга адной маладосці Раман пачынаецца словамі аўтара пра планету Зямля, мінулую вайну і яе асэнсаванне ў літаратуры. Сцюдзёны вырай Аповесць першая "Хлопцы, настаў наш час..." Палонны Алесь Руневіч у шарэнзе штрафнікоў ляжыць на пляцы. Пасля "гімнастыкі", муштры з поўзаннем, уставаннем, паданнем, вахман Шранк гоніць падапечных з песняй на абед. На месяц у штрафкампані Руневіч трапіў з маёнтка. Палонных упраўляючы вельмі дрэнна карміў і аднойчы яны адмовіліся выходзіць на работу. Бунт быў хутка падаўлены, а Алекс, так звалі немцы Руневіча, як падбухторшчык трапіў зноў у лагер, у адгароджаную яго частку, дзе знаходзіліся парушальнікі. Палонныя польскай арміі, сярод якіх побач з палякамі было нямала беларусаў і ўкраінцаў, лічыліся ў лагеры ветэранамі, іх прыгналі ў верасні 1939 г. Потым з'явілася невялікая група англійскіх маракоў, некалькі сотняў галандцаў. Урэшце за калючы дрот у пустыя баракі паплыла шматтысячная французская рака - самі "гаспадары", французы, і жыхары заморскіх калоній - мараканцы, арабы, негры. К лету 1940 г. лагер нагадваў шматмоўны, рознакаляровы чалавечы мурашнік, куды былі сагнаны рэшткі армій захопленых Гітлерам краін. Падарожжа ў найлепшае Шчымлівая мелодыя неапалітанскай песні "Палома", якую выконвае аркестр польскага марскога флоту, што амаль у поўным складзе трапіў у палон, вяртае Алеся Руневіча ў мірны час. У памяці юнака ў вобразах, карцінах, колерах паўстае мінулае - нядаўняе, у казарме польскай арміі, і больш аддаленае, звязанае з родным светам. Асобныя, не злучаныя паміж сабой моманты першых гадоў жыцця, паўднёвы прыморскі горад, дзе Руневіч нарадзіўся, пераезд у вёску. Дзіцячыя радасці і засмучэнні, вялікая дзіцячая трагедыя - смерць бацькі. Ява прыходзіць за сном Пасля штрафкампані Руневіча, Мішку Веніка, знаёмага Алесю па працы ў маёнтку, і яшчэ аднаго палоннага-беларуса зноў адпраўляюць да баўэраў (гаспадароў). Да Косава, іх новага месца-жыхарства, яны едуць у суправаджэнні вахмана цягніком. Пад крыкі, п'яныя песні нямецкіх салдат, якія, як і ўся Германія, жывуць трыумфам перамог, Алесь успамінае свой пачатак вайны. Перакананы "талстовец", улюбёны ў чалавечнасць, дабро, справядлівасць, Руневіч увогуле не прымаў казарму з яе муштрой, тупасцю. Але ціха адбыць свой тэрмін у войску яму не давялося, вайна прымусіла ўзяць у рукі зброю, каб забіваць. Гарнізон Руневіча, акружаны амаль з першых гадзін пасля нападу Германіі на Польшчу, "тры тыдні... сцякаў крывёй у няроўным баі". Кулямётчык Алесь Руневіч быў сярод апошніх, хто стаў з салдата палонным. Польскім салдатам ён сябе не адчуваў, як і большасць мабілізаваных беларусаў. Аднак, скажа ён самому сабе пазней, "біліся мы... не толькі за тую часовую, санацыйную Польшчу, якая была нам мачыхай, але і за Польшчу вечную - за народ, за яго жыццё, на якое абрынуўся вораг не проста дзяржаў, але ж народаў". Трагічны для Польшчы і салдат яе арміі верасень 1939 г. прынёс даўно чаканую жыхарамі Заходняй Беларусі радасць: "Яны - бяздомнікі і пасынкі ў чужой дзяржаве - зноў далучыліся да савецкай Радзімы". Рослага, моцнага з выгляду Алеся на плошчы ў мястэчку адразу ж ухапіў за рукаў стары немец і павёў палоннага на гаспадарку сына. Гаспадыня, поўная спакойная мутэр, пасадзіла Руневіча за стол разам з дзецьмі. Заўважыўшы, што ён галодны, прапанавала накладвадь ежу самому. Руневіч размаўляў па-нямецку і Камраты (прозвішча гаспадароў) закідалі яго самымі рознымі, сур'ёзнымі і недарэчнымі пытаннямі. Але калі гаспадыня спытала, чаму палякі не паддаліся адразу, без бою, пачаўшы даводзіць, што фюрэр не хоча вайны, у руках Алеся адразу пацяжэла лыжка і вячэра падалася нясмачнай. У бараку, куды на ноч збіралі палонных, што працавалі на гаспадарках немцаў, Руневіча чакаў сюрпрыз. Ён сустрэў свайго сябра, якога ведаў яшчэ па службе ў войску. У першую ж ноч, лежачы побач на нарах, Уладзік Бутрым паведаў пра намер уцячы з палону. Алесь жыў гэтай думкай яшчэ да штрафкампані. Да палонных беларусаў немцы ставіліся інакш, чым да палякаў ці французаў. У верасні 1939 г. заходнія беларусы сталі грамадзянамі СССР, а Германію і Савецкую краіну звязваў пакт аб ненападзе. Беларусы былі сабраны ў асобныя каманды і працавалі на гаспадарках. Ім абяцалася хуткае вяртанне на Радзіму. Палонныя атрымлівалі ад родных і блізкіх пісьмы і нават пасылкі. Сувязь з родным домам меў к гэтаму часу і Руневіч. Хлеб надзённы і рэха гадоў "Ідэі нацысцкай звышчалавечнасці ўбіваліся ва ўсе мазгі да метадычнай нудоты настойліва... Алесь адчуў іх у сям'і сваіх новых гаспадароў". Шаснаццацігадовы Курт спачатку захацеў на палонным вучыцца стрыгчы, потым загадаў яму пачысціць боты. Гаспадыню вельмі здзівіла, што Алекс два разы не паслухаў яе сына. Як ні тлумачыў Руневіч свой учьшак, мутэр так нічога і не зразумела. Гаспадынін свёкар пры сустрэчах хваліўся сынам-салдатам, які "рабіў Полен унд Франкрайх капут", які "пойдзе і на Англію. Яна павінна быць таксама пакарана". Сярод дарослых у доме Камратаў здаваўся Руневічу людскім батрак гер Ракаў. Ён не прымаў вайну і фашызм, пра што не аднойчы гаварыў з палонным, калі яны заставаліся ўдвух у полі. Але гэты ўдумлівы, разважлівы чалавек быў спаралізаваны страхам. "Бунт у ягонай душы быў... А ў шаравата-бляклых, стомленых вачах ужо да самай смерці затаіўся ніцы сум, добра такі прыпраўлены страхам." У другім лісце, які адшукаў Руневіча на чужыне, брат і маці прасілі яго нічога самому не прадпрымаць, бо дома клапоцяцца аб вяртанні Алеся на Радзіму. Гэтае пісьмо блытала карты, таму што прызначаны дзень уцёкаў быў блізка. Руневіч успомніў, як некалі Толя прыняў нечаканае рашэнне кінуць вучобу ў гімназіі - пасля арышту батрака Івана трэба было дапамагаць маці па гаспадарцы, Алесю вельмі хацелася вучыцца, было крыўдна, аднак ён падпарадкаваўся рашэнню старэйшага брата. Праз гады зразумеў, чаму Толя тады меў рацыю. Можа і цяпер брат прадбачыць тое, што пакуль не разумее ён, Алесь? Жаданне быць на волі перамагло, Руневіч з Бутрымам нават рашылі выправіцца ў дарогу раней. Як зацвілі верасы "Усё гэта было - і ўпартае жалеза кратаў, якія ім удалося ўсё ж такі знізу сарваць з гваздоў і адагнуць уверх, каб праціснуцца; і дрот, пад які яны падграбліся... і першы след на сыраватай мякаці дарожнага пяску... і казытлівыя каласы пад расстаўленымі, як да лёту, рукамі..." Вопыт сведчыў, што ўцякаць лепш утрох. Але трэцяга таварыша Руневіч і Бутрым сабе не змаглі падабраць. Услед за імі за краты палезлі нечакана двое палонных, як на здзек, найгоршыя з тых, каго можна было ўзяць. Дапамогшы Алесю і Уладзіку спаражніць торбачку з сухарамі, Зданевіч і Іванюк пачалі пагаворваць пра вяртанне ў няволю. У адну з начэй Руневіч і Бутрым непрыкметна пакінулі гэтых ненадзейных людзей. На пятнаццаты дзень ушчэнт знясіленыя голадам і дарогай уцекачы рызыкнулі зайсці на хутар. Гаспадар яго страшэнна перапалохаўся, але гаспадыня, "пажылая, дзябёлая фрау", вынесла хлеба. Потым, дагнаўшы палонных з кавалачкам сала і гуркамі ў руках, жанчына сказала: "Увесь свет - адзін дом. Ідзіце здаровы. Няхай вашы мамы не плачуць... Няхай і Эрых мой вернецца, Ён не хацеў, ой не хацеў ісці!.." Другі раз хлопцам таксама пашанцавала натрапіць на чулую спагадлівую душу, дзяўчынку Стасю, дачку немкі і паляка. Акрамя холаду і стомы ўцекачоў даймаў дождж, а з ім холад. Уладзік застудзіўся і моцна кашляў. На трэцім хутары Бутрыма і Руневіча здалі немцам. Пакуль з'явіліся салдаты, "маладая, лёгкая, у кароткай цёмнай сукенцы фрау" разыгрывала перад стомленымі хлопцамі ролю гасцінна-вясёлай гаспадыні. Круг замыкаецца Пасля допыту ў горадзе Руневіча і Бутрыма адправілі ў турму, памясцілі ў камеры-адзіночкі. Там ноччу ў снах, днём ва ўспамінах прыходзіць да Алеся "вобраз... яго заплаканай маці". З далечыні гадоў сын спасцігае мацярынскую любоў і ўласную неправату, часам нават жорсткасць у адносінах да самага дарагога чалавека. Алесь у думках абяцае маці вярнуцца і ўсё "зрабіць, каб яна адпачыла ад слёз, ад пакутаў сваіх, ад беспрасветнай працы..." Праз некалькі дзён цягнік вёз уцекачоў у лагер, дзе іх чакала ўжо знаёмая Руневічу штрафкампані. Гнёзды за дымам Аповесць другая Зацішша ў чэрвені Немец Грубэр здае пакоі самым розным людзям, сярод іх - Алесь Руневіч з новым сябрам Андрэем Мазальком. Нам трэба воля Палонных, чые родныя жылі ў Савецкім Саюзе, зноў "рыхтуюць" для адпраўкі дамоў, які ўжо раз перапісваючы і запаўняючы анкеты. У лагеры ў гэты час з'яўляюцца антысавецкі настроеныя "эмігранты", галоўным сярод іх выступае пан Самацэвіч. Ён шукае сапраўдных беларусаў, агітуючы пры гэтым за "вольныя работы" ў Нямеччыне. Руневіч пазнаў пана Самацэвіча, да вайны ён спраўна гандляваў лёнам. Сярод палонных Алесь сустрэў Сяргея Крушыну, заходнебеларускага паэта і земляка. Той тлумачыць Руневічу, што, каб іх вяртання можна было патрабаваць, палонныя павінны стаць савецкімі грамадзянамі. На другі дзень з лагера Руневіча адправілі на завод крыштальнага шкла. У параўнанні з тым, што палоннаму давялося пабачыць, на новым месцы ўмовы працы, жыллё, ежа былі добрыя. Алесь наладзіў у штубе (бараку) вучобу. Немцы прымушаюць беларусаў "ісці на волю", г. зн. з палонных стаць рабочымі на прадпрыемствах і гаспадарках Германіі. Арбайтс каманда, у якой знаходзіўся Руневіч, рашуча адмовілася ад "волі", патрабуючы вяртання на Радзіму. Алесь, прыклаўшы да ранкі на назе соль і такім чынам "захварэўшы", вярнуўся ўлагер, каб параіцца з Крушынам, што рабіць у гэтай сітуацыі. "Звальненнем" палонных займаліся немец Лёмаз і "настаяшчы беларус" пан Самацэвіч, якога ў лагеры празвалі Бязменам. Бязмен ажыццяўляе таксама цэнзуру пошты. Крушына, які працаваў на пошце, дапамагаў палонным аформіць і даслаць у савецкае паўпрэдства паперы на грамадзянства. Да гэтай справы быў хутка прыцягнуты і Руневіч. Нейкі час ён таксама працуе на пошце ў лагеры, але ўрэшце вымушаны "звольніцца" як і Крушына, і другі яго памочнік Печка. Было гэта ці не? Руневіч і Мазалёк знялі кватэру ў Грубэра пасля таго, як пажылі ў бараку. За час адсутнасці Руневіча склад арбайтскаманды істотна змяніўся і не ўлепшы бок. "Галоўны дзень кожнага тыдня - пятніца, зарплата. Тады ўжо ў "інтэрнаце" цэлую ноч не выключалася святло, стаяла п'яная ад піва і карцёжнага азарту лаянка. А ўранні п'яныя гулякі выпаўзалі з накуранай, непрыбранай, поўнай мух адрыны..." Інжынеру завода спатрэбіліся рабочыя, каб перацягнуць на кватэры раяль. Так Руневіч пазнаёміўся з маладой прыгожай чэшкай Іржынкай, якая моцна запала ў сэрца хлопца. Ён успамінае свае дзіцячыя і юнацкія захапленні. Пра жанчыну Руневіч думае заўсёды светла і чыста. Пасля аазіса Алесь у чужым цывільным касцюме едзе ў консульскі аддзел паўпрэдства (да гэтага там пабываў Мазалёк). У кабінеце таварыша Зябліка, які гутарыў з Алесем, ён убачыў два партрэты. Леніна Руневіч пазнаў адразу, потым пазнаў і другога. "I адчуў сябе, як і пад Леніным, радасна і... няёмка. Больш - няёмка. Нават - пасля - да холаду сцішнавата... Сталін... Як гэты вобраз прымераць да самага высокага, да самага прыгожага - да чалавечнасці?.." Прыгадалася шмат супярэчлівага, незразумелага і невытлумачальнага, што было звязана з імем Сталіна. Чуў Алесь пра безліч "ворагаў народа", "польскіх шпіёнаў", якія раптам з'явіліся ў савецкай краіны. Рэпрэсаваны быў родны брат Руневіча, які калісьці не захацеў ехаць з бацькавай сям'ёй у "буржуйскую Польшчу", бясследна зніклі вясковыя камуністы падпольшчыкі, якія ратаваліся ў СССР ад польскай дэфензівы. Шчасліва вярнуўшыся з рызыкоўнай паездкі, стомлены бяссоннай ноччу і трывогай Руневіч заснуў. Разбудзіў яго Крушына паведамленнем, што "Масква нарэшце ўдарыла". Роднае гора Некалькі першых дзён нямецкае радыё пра падзеі на Усходзе маўчала. "...Усе немцы, з якімі хлопцы сутыкаліся, або маўчалі панура, прыціснутыя грознай невядомасцю, або нават паддобрываліся да іх, нявольнікаў, прадстаўнікоў той сілы, якая там, на Усходзе, вырашае і вырашыць штосьці неверагоднае, небывала страшнае..." Але хутка грымнуў трыумф: паведамлялася, што "ўсе атакі рускіх адбіты і нямецкія войскі пайшлі ў наступленне. У доказ - назвы захопленых гарадоў. Неверагодна! Брэст, Беласток, Мінск, Львоў, Каўнас... У доказ - чорныя стрэлкі на картах... што лезуць у сэрца ржавым жалезам - з кожным днём, з кожнай зводкай - глыбей і глыбей... У доказ - кадры кінахронікі". Нядзельным адвячоркам Руневіч і Мазалёк трапілі ў кінатэатр. "Па родным блакіце паўзлі белыя аблокі з папялістымі донцамі, а пад імі - сіва-зялёнай сталлю хваляваліся жытнія нівы... Так ён іх бачыў, Алесь, хоць хроніка была не каляровая...Ах, Беларусь, Беларусь!.. У летнім пыле гасцінцаў бясконца, нахабна, пад маршавы бяздушны свіст, закасаўшы рукавы, як разнікі, і пазнімаўшы каскі, як на вясёлых манеўрах, ідуць, ідуць, зубаскаляць і топчуць падкутымі ботамі вахманы... Ужо і нашай крывёю крывавыя "звышчалавекі", "заваёўнікі свету"!.. Гараць нявінныя хаты. Галосяць маці, плача дзетвара. Гіне праца і хлеб... А ў рэдкім сасонніку, каля пакінутых ці перавернутых гармат, ляжаць... валяюцца трупамі хлопцы і дзядзькі, уткнуўшыся хто тварам, хто астрыжанай патыліцай у стаптаную, глыбокую, квяцістую траву..." Адносіны немцаў да палонных рэзка змяніліся, часта яны звяртаюцца да іх як да ворагаў. Руневіча поўняць пытанні, даць адказ на якія ніхто не можа: "Няўжо нашы і праўда ўдарылі першыя? I так няўдала... Няўжо і праўда, што хацелі ўдарыць, але не выйшла? Нас ашукалі, апярэдзілі?.. Няўжо, каб нашы першыя ўдарылі - гэта было б не ў згодзе з бальшавіцкімі ідэямі, з пачуццямі і думкамі ўсіх тых, што хочуць міру і свабоды?.." У лагер, вызвалены ад палонных 1939-1940 гадоў, пачалі звозіць чырвонаармейцаў, і было ім, пра гэта ўжо ведалі, намнога горш, чым іх папярэднікам. Дзе твой народ? Руневіч і яго сябры распрацоўваюць план уцёкаў, бо іх месца там, на роднай зямлі, дзе ідзе крывавае змаганне за жыццё. Першымі ў дарогу павінны рушыць Алесь і Андрэй, праверыць шлях. Незадоўга да прызначанага дня Руневіч сустрэў земляка. Чалавек быў незнаёмы, аднак Алесь з ім разгаварыўся і нават запрасіў на кватэру падсілкавацца. Змітрук здаўся сваім, сапраўдным, толькі разгубленым, прыціснутым палонам. I Алесь, дакараючы сябе ў думках за неасцярожнасць, параіў земляку, як можна паспрабаваць вырвацца дамоў, на Беларусь. Руневіч і Мазалёк, пераапранутыя ў цывільнае, пад выглядам немцаў едуць цягніком. План быў разлічаны на тое, што іх гаспадары, святкуючы вялікую перамогу на Усходзе, страцілі пільнасць. Праз тры дні ўцекачы былі ля колішняй мяжы, што падзяліла Беларусь на Заходнюю і Усходнюю. Дарога кантралявалася немцамі, таму хлопцы карыстаюцца дзіркай у калючай агароджы, якую зрабіў мясцовы люд, "пралазячы з дзяржавы ў дзяржаву... не, проста з вёскі ў вёску" да сваякоў ці знаёмых. Ноч на прадвесні Эпілог Алесь Руневіч у партызанскім атрадзе, служыць у коннай разведцы. Побач з ім шматдаваенных знаёмых, сяброў, у партызанах таксама - Крушына і Змітрук, якія шчасліва выбавіліся з палону. Пра Уладзіка Бутрыма стала вядома, што ён памёр у Нямеччыне. Атрад ідзе на заданне, браць "тое мястэчка... той "славуты", "непрыступны" гарнізон... Тых арыйскіх "фогеляў", плюгавых бобікаў і гандляроў-"бязменаў", што акапаліся, абгарадзіліся тут, на нашай зямлі... як адзін з апорных пунктаў гітлерызму..."
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 21:00 | Сообщение # 10 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Знак бяды Кароткі змест: Аповесць пачынаецца з апісання месца, дзе стаяў хутар. Мала што тут нагадвае былую сядзібу. I на ўсім ляжыць знак няшчасця, знак даўняй бяды. Сцепаніда, пасвячы карову Бабоўку, убачыла каля разбуранага маста немцаў, яны згружалі бярвенне. Жанчына кінулася на хутар, дзе застаўся муж. Адрамантаваны мост нёс пагрозу з'яўлення чужынцаў на хутары. Пятрок і Сцепаніда прыхоўваюць парсючка. Пятрок спадзяецца, што неяк абыйдзецца ("Мы перад імі не вінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык можа, і яны... Не з'ядуць, можа... Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй..."). Раніцай Сцепаніда пагнала на пашу Бабоўку. Пятрок нічога не паспеў зрабіць па гаспадарцы, бо прыйшлі Гуж і Каландзёнак, паліцаі. Ён чуў ад людзей, што паліцаі сноўдалі ў вёсцы, па хутарах - усталёўвалі новую ўладу. Гуж запатрабаваў пачастунку, але гарэлкі ў Багацькаў не было і ён дастаў сваю бутэльку. Вярнулася Сцепаніда, "ладзіць яешню" паліцаям яна не стала. Ведаючы жончын характар, Пятрок баяўся, што здарыцца непапраўнае: Сцепаніда раззлуе Гужа і іх арыштуюць. Гуж загадаў хутка чакаць іх у госці і мець гарэлку, а яшчэ паведаміць пра бандытаў, калі з'явяцца на хутары. Пасля адыходу паліцаяў Сцепаніда выгаворвае мужу, што ўстроіў частаванне. "Яны абодва з вінтоўкамі, улада іх над людзьмі вялікая, яны ўсё могуць. Але яна іх не баялася, бо не паважала іх", - гаворыць аўтар пра жанчыну. Праз некалькі дзён на хутары з'явіліся немцы. Чужынцы трымаліся як гаспадары, ні пра што не пытаючыся ў тых людзей, што тут жылі. Багацькам загадалі вызваліць і вымыць хату. Пад вечар прыехаў афіцэр. Праз нейкі момант фельдфебель паклікаў Петрака. Афіцэр торкнуў пальцам на здымак Сталіна ў газеце, якімі была абклеена хата, і дастаў пісталет. Але выстраліў ён не ў гаспадара хаты, а ў здымак. Сцепаніду гняце клопат, як засцерагчы ад немцаў "кароўку, парсючка, курачак? Збажыну якую ці бульбу, можа, не возьмуць, нашто ім, але дровы папаляць... А як быць зімой?" Яна прыпазнілася прыгнаць карову, калі немцы былі на працы. Тут жа яны запатрабавалі малака. Сцепаніда цыркнула крыху ў вядро і падала. Фельдфебель загадаў даіць Бабоўку памочніку кухара. Выкрыўшы падман, ён пачаў біць Сцепаніду. На наступны дзень жанчына выдаіла малако на пашы. Усё той жа фельдфебель застрэліў Бабоўку. "Надзіва сабе самой Сцепаніда не дужа ўбівалася па карове - як ні шкада ёй было Бабоўку, яна адчувала, што рушылася штось непамерна большае і што вялікая небяспека набліжалася да іх ушчыльную. Жанчына вывела з сядзібы парсючка і схавала яго пад вываратнем у барсуковай нары. Дапамагаў ёй нямы Яначка, які пасвіў вясковых кароў. Ноччу Сцепаніда кінула ў студню вінтоўку, забытую ля кухні поварам ("Хай не думаюць; калі ўехалі, дык ім усё можна"). 3-за вінтоўкі на падворку, у істопцы, дзе цяпер жылі гаспадары, усё ператрэслі. Афіцэр загадаў Петраку зрабіць "клазет" і вечарам пахваліў яго за работу. Павесялелы Пятрок рашыўся папрасіць сваю скрыпку, якую, прыбіраючы ў хаце, пашкадаваў выносіць у істопку, каб не сапсавалася. Скрыпку афіцэр аддаў, але перад гэтым гаспадар больш гадзіны іграў, што вельмі раззлавала Сцепаніду. Раптам пачуліся стрэлы. Немцы забілі Яначку, які прыбег на хутар пра нешта паведаміць Сцепанідзе. Сцепаніда ўспомніла той дзень, калі Патапка Каландзёнак наказаў, што збіраюць камбед. У вёсцы праходзіў сход за сходам, але людзі не хацелі запісвацца ў калгас. Апошні сход сарваў Гуж. Новік, прадстаўнік акружкома, прапанаваў "раскулачыць Гужова Івана, як кулацкага падпявалу і сабатажніка". Лёс Гужа і яго сям'і вырашыўся адным голасам. За раскулачванне прагаласаваў камсамолец Васіль Ганчарык, устрымацца якому не даў Новік. Сцепаніда і Лявон Багацька галасавалі супраць. Пятрок рашэнне камбеда не ўхваліў: "- Калі ўжо да такіх дайшла вочарадзь, дык што ж пасля будзе? Каго ж вы праз год-два будзеце раскулачваць? - А тады, можа, не будзе каго. Усе ў калгас паўступаюць. - Можа, і паўступаюць. Але як жа з класавай барбой? Класавая ж барба не адмяняецца?" У той дзень Пятрок, будучы ў горадзе, купіў скрыпку, за што Сцепаніда на яго доўга сварылася, бо дзеці засталіся без абутку. Сцепаніда ў думках вярнулася ў гады сваёй маладосці, калі толькі пабраліся з Петраком і служылі батракамі ў пана Яхімоўскага. Усплыў у памяці вясновы дзень, калі на хутары з'явілася камісія "экспрапрыіраваць... набытак эксплуататара". З таго, што меў пан Яхімоўскі, ім выдзелілі дзве дзесяціны зямлі, карову і маладую кабылку. Радасць азмрочвалася пакутамі Яхімоўскага. Пятрок адмовіўся ісці ў валвыканком, калі дзялілі зямлю і гаспадарку пана, пайшла Сцепаніда. Праз нейкі час пан Яхімоўскі павесіўся. Незадоўга перад гэтым Пятрок і Сцепаніда павініліся перад старым гаспадаром хутара, ён крыўды на іх не затаіў, але сказаў: "На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас". Вясной, уздзіраючы дзірван на пагорку, не вытрымала, пала кабылка. Пятрок і Сцепаніда ўскапалі дзесяціну рыдлёўкамі, пасля чаго Пятрок прывалок на пагорак і паставіў вялікі драўляны крыж, спадзеючыся, што ён "адвядзе праклён ад клятай людзьмі і богам зямлі". Нехта з вяскоўцаў назваў гэта месца Петраковай Галгофай. Але хутка крыж спілавалі вясковыя камсамольцы. Пасля высылкі Гужа людзі пачалі запісвацца ў калгас. Сцепаніда была ў камісіі па абагульванні. У раённай газеце з'явілася заметка, што "у Слабадскіх Выселках патураюць класаваму ворагу - кулаку". Называліся прозвішчы трох гаспадароў, якія "мелі наёмную сілу" - ім дапамагалі араць, жаць, малаціць. Упаўнаважаныя з раёна і акругі патрабуюць раскулачыць выкрытых селькорам "класавых ворагаў". Сцепаніду гэта страшэнна ўзрушыла і абурыла, яна пачала крычаць на ўпаўнаважаных: "А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва?.. Нельга, каб свае - сваіх! Ці вы ўжо здурэлі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навокал бачаць, а вы..." Сцепаніда рашыла дабірацца да Полацка, шукаць там справядлівасць. Але па дарозе з хутара яе перастрэў сын раскулачанага Гужа, забраў грошы, хлеб і загадаў вяртацца дамоў, сядзець ціха. Прыехаў з лесу Пятрок, яму таксама пагражаў Зміцер Гуж, хацеў нават забраць каня. На раніцу прыбегла Ладымірава Анютка і зайшлася ад плачу. Стралялі ноччу ва ўпаўнаважанага. Андрэя і Анціпа, братоў Анюткі, арыштавала міліцыя, Гуж уцёк. Сцепаніда зразумела, што цяпер ужо нічога не паправіш, зразумела, каго чакаў Гуж у сасонніку, калі яна бегла ў мястэчка. У спісе "выкрытыў ворагаў" апынулася сям'я Ладыміра, дачку якога Анютку кахаў міліцыянер, камсамолец Васіль Ганчарык. Раскулачыўшы, выслаўшы нявесту, ён застрэліўся ў сваёй хаце, на вачах трохгадовага браціка Янкі. Хлопчык з таго часу знямеў. "I вось гэтай ноччу звёўся нешматлікі гаротны род высялкоўскіх Ганчарыкаў. Невялічкае, танклявае цела падлетка ў загорнутай на грудзях кашульцы ляжала пад тынам ля лаўкі". Немцы пакінулі хутар. I тут жа з'явіліся паліцаі, пагналі Петрака вазіць пясок на дарогу. Назіраць за работай Гуж пакінуў Патапа Каландзёнка. За ўвесь дзень ён не дазволіў старым мужчынам ні прысесці, ні разагнуцца. "Ну і гад! - падумаў Пятрок. - Чаму яго маці не прыдушыла малога? Гэты ж горш за Гужа. 3 тым хоць пасварыцца можна, неяк апраўдацца, а гэты адразу хапаецца за вінтоўку". Пятрок памяняў скрыпку на змеявік, змайстраваў самагонны апарат. Ён гнаў, схаваўшыся ў рове, самагонку, калі на хутары з'явіліся Гуж, Каландзёнак, Недасека. "Агентура" данесла, на што мяняў стары скрыпку. Не знайшоўшы Петрака, Гуж пакінуў на хутары Недасеку чакаць яго. Недасека пайшоў у паліцыю з-за брата, Новіка. Служачы немцам, як ён гаварыў, ратаваў тым самым ад голаду шасцёра дзяцей. Сцепаніда пра сябе падумала, што такіх не навучыш, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. "Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі". Пятрок аддаў Недасеку дзве бутэлькі самагону. Праз нейкі час з'явіўся Каландзёнак - Гуж патрабаваў яшчэ дзве. Багацька дастаў са сховішча адну, зразумеўшы ў гэты момант, што і гарэлка не выйсце - не адкупішся, не ўлагодзіц. Ноччу з'явіліся незнаёмыя паліцаі. Шукаючы гарэлкі, ператрэслі хату, пограб, збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. "Гэта ноч пад расстрэлам нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола, ён не ведаў ужо, што рабіць і куды ісці..." 3 недапітай бутэлькай першака ён вяртаўся з рова, калі пачуў на хутары галасы. Там яго ўжо заўважылі і ён адно выкінуў бутэльку ў кусты. Пятрок іх ужо не баяўся, ён толькі хацеў, каб хутчэй усё скончылася, і скончылася тут, на сваім падворку. Але збіўшы старога, звязаўшы рукі, яго на вяроўцы павалаклі ў мястэчка - сам ісці з хутара Пятрок наадрэз адмовіўся. "Ён знік, прапаў з гэтага свету, як і для яго прапалі гэты хутар, роў, Сцепаніда, іхнія дзеці Фенька і Федзя - прапаў цэлы свет". Былі ў Петрака ў жыцці дзве сустрэчы... На хутар пагрэцца зайшло трое. Як зразумелі гаспадары, нейкія начальнікі. Пачалі распытвацца пра жыццё, пра парадкі ў калгасе. Сцепаніда выказала ўсё, што набалела, Петраку аж сорамна стала за жонку. Старэйшы, з вусікамі, дастаў з кішэні дзесяць рублёў і даў Сцепанідзе - на малако і лякарства хворай дачцы. Збянтэжаная Сцепаніда запытала прозвішча, каму ж доўг аддаваць. Вайсковец, які выходзіў апошнім з хаты, крадком азірнуўся і ціха сказаў: "Таварыш Чарвякоў". Чарвякоў разгубленаму гаспадару на развітанне пажадаў багатага жыцця, прозвішча яго, Багацька, ён ужо ведаў. А летам Пятрок выправіўся ў Мінск да Чарвякова. Арыштавалі за "ўрадзіцельства" калгаснага старшыню Лявона. Сцепаніда, не дабіўшыся праўды ні ў мястэчку, ні ў раёне, рашыла ехаць у Мінск да старшыні урада. Але сама ехаць яна не магла, нарывала нага. Пятрок паўдня хадзіў каля Дома ўрада, не могучы рашыцца зайсці туды, спадзяваўся, можа сустрэне Чарвякова каля будынка. Нарэшце адчыніў дзверы, спытаў у міліцыянера. Міліцыянер сказаў, што Чарвякоў памёр. Дома Пятрок абнадзеіў Сцепаніду, што ліст з подпісамі і грошы аддаў старшыні ўрада. Жонка яму і верыла і не верыла, бо Лявон пасля арышту не вярнуўся. Сцепаніда чула, як здзекваліся паліцаі над мужам. Ёй было вельмі кепска, моцна балеў правы бок галавы. Круціліся думкі, за што ўзялі Петрака, чым ён не дагадзіў. Жанчына адчула, што яна "перажыла свой лёс. Як і не жыла на гэтым, богам уладкаваным свеце. Усё збіралася, доўгія гады чакала, адкладвала на пасля... Перавярнулі аднаасобніцу, ладзілі калектывізацыю, думалі: зажывём пасля. Але пасля выконвалі пяцігодкі, змагаліся з класавым ворагам - усё ў нястачы, трывогах, калатнечы і неспакоі... Сцепаніда адчувала, што вайну перажыць ёй ужо не пад сілу". Пятрок памяняў скрыпку на змеявік, змайстраваў самагонны апарат. Ён гнаў, схаваўшыся ў рове, самагонку, калі на хутары з'явіліся Гуж, Каландзёнак, Недасека. "Агентура" данесла, на што мяняў стары скрыпку. Не знайшоўшы Петрака, Гуж пакінуў на хутары Недасеку чакаць яго. Недасека пайшоў у паліцыю з-за брата, Новіка. Служачы немцам, як ён гаварыў, ратаваў тым самым ад голаду шасцёра дзяцей. Сцепаніда пра сябе падумала, што такіх не навучыш, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. "Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі". Пятрок аддаў Недасеку дзве бутэлькі самагону. Праз нейкі час з'явіўся Каландзёнак - Гуж патрабаваў яшчэ дзве. Багацька дастаў са сховішча адну, зразумеўшы ў гэты момант, што і гарэлка не выйсце - не адкупішся, не ўлагодзіц. Ноччу з'явіліся незнаёмыя паліцаі. Шукаючы гарэлкі, ператрэслі хату, пограб, збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. "Гэта ноч пад расстрэлам нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола, ён не ведаў ужо, што рабіць і куды ісці..." 3 недапітай бутэлькай першака ён вяртаўся з рова, калі пачуў на хутары галасы. Там яго ўжо заўважылі і ён адно выкінуў бутэльку ў кусты. Пятрок іх ужо не баяўся, ён толькі хацеў, каб хутчэй усё скончылася, і скончылася тут, на сваім падворку. Але збіўшы старога, звязаўшы рукі, яго на вяроўцы павалаклі ў мястэчка - сам ісці з хутара Пятрок наадрэз адмовіўся. "Ён знік, прапаў з гэтага свету, як і для яго прапалі гэты хутар, роў, Сцепаніда, іхнія дзеці Фенька і Федзя - прапаў цэлы свет". Былі ў Петрака ў жыцці дзве сустрэчы... На хутар пагрэцца зайшло трое. Як зразумелі гаспадары, нейкія начальнікі. Пачалі распытвацца пра жыццё, пра парадкі ў калгасе. Сцепаніда выказала ўсё, што набалела, Петраку аж сорамна стала за жонку. Старэйшы, з вусікамі, дастаў з кішэні дзесяць рублёў і даў Сцепанідзе - на малако і лякарства хворай дачцы. Збянтэжаная Сцепаніда запытала прозвішча, каму ж доўг аддаваць. Вайсковец, які выходзіў апошнім з хаты, крадком азірнуўся і ціха сказаў: "Таварыш Чарвякоў". Чарвякоў разгубленаму гаспадару на развітанне пажадаў багатага жыцця, прозвішча яго, Багацька, ён ужо ведаў. А летам Пятрок выправіўся ў Мінск да Чарвякова. Арыштавалі за "ўрадзіцельства" калгаснага старшыню Лявона. Сцепаніда, не дабіўшыся праўды ні ў мястэчку, ні ў раёне, рашыла ехаць у Мінск да старшыні урада. Але сама ехаць яна не магла, нарывала нага. Пятрок паўдня хадзіў каля Дома ўрада, не могучы рашыцца зайсці туды, спадзяваўся, можа сустрэне Чарвякова каля будынка. Нарэшце адчыніў дзверы, спытаў у міліцыянера. Міліцыянер сказаў, што Чарвякоў памёр. Дома Пятрок абнадзеіў Сцепаніду, што ліст з подпісамі і грошы аддаў старшыні ўрада. Жонка яму і верыла і не верыла, бо Лявон пасля арышту не вярнуўся. Сцепаніда чула, як здзекваліся паліцаі над мужам. Ёй было вельмі кепска, моцна балеў правы бок галавы. Круціліся думкі, за што ўзялі Петрака, чым ён не дагадзіў. Жанчына адчула, што яна "перажыла свой лёс. Як і не жыла на гэтым, богам уладкаваным свеце. Усё збіралася, доўгія гады чакала, адкладвала на пасля... Перавярнулі аднаасобніцу, ладзілі калектывізацыю, думалі: зажывём пасля. Але пасля выконвалі пяцігодкі, змагаліся з класавым ворагам - усё ў нястачы, трывогах, калатнечы і неспакоі... Сцепаніда адчувала, што вайну перажыць ёй ужо не пад сілу".
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 21:02 | Сообщение # 11 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Каласы пад сярпом тваім Кароткі змест: Кніга першая Выйсце крыніц Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро. У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор - даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут. Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”. Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну. Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”. Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку - канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба. Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым - гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”. Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол. - Гэта тваё, - сказаў ён. - Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”. Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні - з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”. На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, - замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў. Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка. Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача. Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва. Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі. Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых. Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “...Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”. Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі пры хамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць. Адбываецца няпростае знаёмства ўнука і дзеда. Нечакана стары і малады Загорскія спадабаліся адзін другому. Алесь застаецца запісваць думкі дзеда “Аб уладах зямных і незямных”, глядзіць спектаклі ў тэатры старога Вежы. Даніла абяцае ўнуку пасля сваёй смерці даць вольную ўсім акцёрам, а маладой, самай таленавітай актрысе падпісвае вольную цяпер. “Дзед, зведаўшы ўнука за гэтыя дні, цяпер жахнуўся, што мог адштурхнуць яго ў першы ж дзень. Усе свае рысы, усе рысы людзей, якіх ён паважаў, ён прадчуваў у гэтым чалавеку. Вежа бачыў ва ўнуку самога сябе, толькі нязмерна палепшанага...” Даніла Загорскі, яго бацька Акім Загорскі былі людзьмі выключнымі. Акім пакарыў сэрца імператрыцы Кацярыны Вялікай. Пражыў ён крыху больш пяцідзесяці гадоў. Даніла люта ўзненавідзеў царкву і яе служкаў, якія прычыніліся да смерці жонкі, не паважаў улады, а заадно і шляхту за прыстасавальніцтва, адсутнасць гонару. Сына Юрыя ён лічыў лёгкадумным і спешчаным. Дачку, якая без яго згоды абвянчалася з афіцэрам і ўцякла, спачатку вярнуў дамоў, наступам узяўшы манастыр, дзе яна хавалася з мужам, даў багатае прыданае і загадаў не паказвацца яму на вочы. Бацька і маці ўзрадаваліся, што дзед Даніла і Алесь зблізіліся. Сустрэўшы на паляванні Яраша Раўбіча, Юры Загорскі папярэдзіў, што наваколле гудзе пра Раўбічава чарадзейства, што зацікавіўся ім паручнік Мусатаў. Потым, гледзячы прама ў вочы суседу, дадаў: “Дваранскі закалат (паўстанне) - страшная штука... Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку - Мікалай, што гверылья (змова) скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі... горам для няшчаснага краю”. Раўбіч наказаў Загорскаму абавязкова быць на губернскім з'ездзе дваранства. На з'ездзе група дваран выступіла з прапановай “изьявить готовность отказаться от крепостного права над людьми...” Кроер захлынаўся злосцю, называў аўтараў прапановы “мужыцкімі дабрадзеямі”, “якабінцамі”. Большасцю галасоў з'езд прапанову не прыняў. Стары Вежа ўпікнуў сына, што галасаванне трэба было рыхтаваць загадзя. Ён бы прывёў дробную шляхту, “у якой ёсць галасы, але няма мужыкоў, няма нават грошай, каб паехаць у губерню”. Дзед тлумачыць Алесю, што такое “всея Великие и Малые... и Белыя Русь” у тытуле рускага цара. Унук прыходзіць да вываду, што “мы жыхары Белай Русі”. Стары Вежа не згаджаецца, гаворыць: “...Слова гэтае... канчаткова састарэлае.., якога ніхто не помніць. Зараз яно і наогул пад забаронай, шмат год нідзе ты яго не сустрэнеш”. Алесь успомніў бацькавы словы ў магільні продкаў: “У іншых ёсць імя - у нас няма нічога, акрамя магіл”. Цяпер ён ведаў, што імя ёсць, забытае, састарэлае, але ёсць. Майка, шукаючы на каляды нячысцікаў, зазірнула праз акно ўлазню і ўбачыла там чорнага страшнага Лазніка. Калі яна спытала пра яго ў бацькі, той сумеўся. У Раўбіча не першы ўжо раз адпачываў Чорны Война. Раўбічы едуць на каляды ў Загоршчыну. Нечакана выбраўся да сына і стары Вежа. 3 дарослымі гасцямі ён быў вельмі з'едлівы, потым увогуле пайшоў да дзяцей. Алесь чытаў у дзедавай бібліятэцы “Шляхціца Завальню” Яна Баршчэўскага, калі прыйшлі да яго Кандрат і Андрэй Кагуты. Яны просяць, каб Загорскія не ехалі на святы да сваяка па лініі Антаніды Загорскай Кроера. Хлопцы пасля некаторых ваганняў паведамілі, што Корчак хоча пана забіць, а маёнтак яго спаліць. Мусатаў высачыў Корчака. Алесь даведаўся пра гэта, калі разам з бацькам прыехаў развітацца са сваяком, бо той нечакана “памёр”. Паведамленнем пра ўласную смерць Кроер збіраў на банкет суседзяў, якія забыліся ўжо і дарогу ў яго маёнтак. На вачах у Загорскіх і Біскуповіча Кроер люта б'е Корчака. Ніхто не меў права ўмешвацца ў расправу пана над прыгонным мужыком, але Алесь не вытрымаў, вырваў акрываўлены бізун з рук вар'ята, тым самым выратаваўшы Корчака ад смерці. Непрытомнага селяніна Мусатаў загадаў жандарам везці ў Сухадол, яго чакала Сібір. Выдаўся галодны год. Пан Юры і стары Вежа напалову спустошылі свірны, даючы пазыкі, адпусцілі мужыкоў на гадавы аброк. 3 абозам насеннага збожжа Алесь адпраўляецца ў Свіслач, дзе жыла цётка яго маці Тацяна Галіцкая. У святочны дзень ён пайшоў на кірмаш, здзівіўся багаццю, разнастайнасці таго, што было выстаўлена на продаж. “Краіна была багатая. Краіну чакаў голад”. На кірмашы каля сляпога лірніка адбываецца знаёмства Алеся з Кастусём Каліноўскім. Хлопцы схапіліся загрудкі, Кастусю не спадабалася, што багаты малады пан хоча аддзячыць за песню срэбным паўрублём і тым самым паставіць лірніка ў непрыемнае становішча. Выясняючы адносіны, Алесь пачуў ад незнаёмага, што ён беларус, чаму вельмі здзівіўся, бо гэта была яго тайна. Праз год на паляванні Алесь натраліў на параненага Войну. Яго высачыў не Мусатаў, жандар, а шпік Мікалай Буланцоў. Ён даведаўся, у якой вёсцы Война бярэ авёс для каня. Алесь аддаў згубленыя параненым пісталеты. Война ўцёк ад Мусатава, “слабы і цяжка паранены абвёў дваццаць загоншчыкаў і вырваўся з кола на кані іхняга начальніка, таго, хто яшчэ некалькі хвілін назад быў упэўнены ў перамозе”. Алесь вучыцца ў Віленскай гімназіі. У часы праўлення Мікалая Крывавага Вільня “нагадвае казарму або бальніцу”. Алесь, Мсціслаў, Мацей Біскуповіч і яшчэ некалькі чалавек ствараюць “Братэрства чартапалоху і шыпшыны”, чытаюць недазволеную літаратуру, спрачаюцца. Захопленыя знаёмствам з гісторыяй свайго народа (Алесь спустошыў дзеля гэтага частку дзедавай бібліятэкі), хлопцы засталіся безуважнымі да падзей руска-турэцкай вайны. У жніўні 1855 года Алесь атрымаў ад Кастуся Каліноўскага пісьмо. Той паведамляў, што едзе паступаць у Маскву, будзе праязджаць Оршу, але заехаць да сябра магчымасці не мае. Дзед загадаў Алесю скакаць у Оршу і “цягнуць” Кастуся ў маёнтак. Старому Вежу падабаецца шчырасць, патрыятызм, адданасць ідэі служэння радзіме ўнука і яго сябра. Але мудры стары добра ведае, з кім яны збіраюцца змагацца, хоча неяк засцерагчы юнакоў, таму кпіць з іх беларушчыны, выстаўляе ўсё гэта надуманым, штучным. Разумее, што змяніць нічога нельга. “Беларус, - з глухой іроніяй сказаў Вежа. - Сябра трызненняў майго ўнука. Што ж... Бог з табою, сыне. Хай табе доля дае шчасце”. У начной размове з Алесем Кастусь гаворыць, што не мае права на каханне - калі аддаваць за свабоду народа, то толькі сябе. Алесь трапіў на кватэру да рэдактара “Кур'ера Віленскага” Адама-Ганорыя Кіркора. Там збіраліся людзі з самымі рознымі палітычнымі поглядамі, былі цікавыя спрэчкі і гутаркі. На гэты раз сышоўся, як сказаў гаспадар, “цвет новай віленскай грамады” - Каратынскі, Сыракомля, Манюшка, Дунін-Марцінкевіч... Ігнацій Ходзька адмаўляе права беларускага народа на сваю літаратуру і культуру. Алесь горача з ім спрачаецца. На наступны дзень у гімназіі на вялікім перапынку Загорскага акружылі “арыстакраты”. Алесь у калідоры быў адзін. Бойка пачалася, калі з прыбіральні выйшаў настаўнік гімнастыкі Крэст. Ён усё чуў. Сказаў, што не хацеў бы перашкаджаць “джэльтменам” і параіў Лізагубу біць у жывот. На падмогу Алесю з'явіўся Сашка Волгін. Алесь выбіў шкло і на свіст-кліч аб дапамозе з двара кінулася ўсё “Братэрства шыпшыны і чартапалоху”. Хутка бойка віравала ў розных канцах калідора, “Братэрства” падтрымалі іншыя. Алесь не назваў дырэктару прычыну, з-за якой пачалася бойка. “Ён успомніў, што калі за “прыгон” не пахваляць яго, то за лаянку Лізагуба на ўрад... не пахваляць не толькі Лізагуба. Папячыцель, а за ім і ўсе іншыя напэўна прычэпяцца да слоў дурня, каб яшчэ мацней прышчаміць хвост палякам”. Справу з бойкай замялі, бо Алесь паабяцаў дырэктару, што яго бацькі прасочаць, каб ён быў выключаны з гімназіі восьмым, пасля тых, хто на яго напаў. Загорскага прымусілі здаць раней экзамены і адправілі з Вільні. Майка едзе на першы ў сваім жыцці баль. 3 Алесем усе гэтыя гады яна мала бачылася і ён здаўся чужым. Сама таго не хочучы, дзяўчына ўсё рабіла для таго, каб раззлаваць і пакрыўдзіць маладога Загорскага. Нават разгневала сваімі паводзінамі бацьку. Лета для маладых Загорскага, Раўбічаў, Клейны, Маеўскага праходзіла весела. Яны ездзілі адзін да аднаго, асабліва вольна адчувалі сябе ў маёнтку старога Вежы. Аднойчы Алесь заехаў за Майкай і адчуў, што пан Яраш нечым усхваляваны. У стайні Загорскі ўбачыў Мусатава, потым - Мнішака і Раткевіча (яны падавалі на з'ездзе прашэнне па адмене прыгоннага права), бацькавага аканома Выбіцкага. Жандармскага сышчыка Раўбіч запрашаў “учора” ці “заўтра”, але ён з'явіўся “сёння”. Перад Мусатавым Алесь разыграў сцэну куплі аканомам у Раўбіча каня, а потым выправіў яго шукаць Чорнага Войну, прыдумаўшы сустрэчу з незнаёмым, які пагражаў пісталетамі. Яраш сабраў аднадумцаў, каб абмеркаваць план падрыхтоўкі паўстання. Кніга першая Выйсце крыніц Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро. У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор - даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут. Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”. Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну. Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”. Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку - канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба. Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым - гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”. Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол. - Гэта тваё, - сказаў ён. - Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”. Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні - з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”. На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, - замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў. Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка. Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача. Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва. Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі. Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых. Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “...Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”. Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі пры хамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць. Адбываецца няпростае знаёмства ўнука і дзеда. Нечакана стары і малады Загорскія спадабаліся адзін другому. Алесь застаецца запісваць думкі дзеда “Аб уладах зямных і незямных”, глядзіць спектаклі ў тэатры старога Вежы. Даніла абяцае ўнуку пасля сваёй смерці даць вольную ўсім акцёрам, а маладой, самай таленавітай актрысе падпісвае вольную цяпер. “Дзед, зведаўшы ўнука за гэтыя дні, цяпер жахнуўся, што мог адштурхнуць яго ў першы ж дзень. Усе свае рысы, усе рысы людзей, якіх ён паважаў, ён прадчуваў у гэтым чалавеку. Вежа бачыў ва ўнуку самога сябе, толькі нязмерна палепшанага...” Даніла Загорскі, яго бацька Акім Загорскі былі людзьмі выключнымі. Акім пакарыў сэрца імператрыцы Кацярыны Вялікай. Пражыў ён крыху больш пяцідзесяці гадоў. Даніла люта ўзненавідзеў царкву і яе служкаў, якія прычыніліся да смерці жонкі, не паважаў улады, а заадно і шляхту за прыстасавальніцтва, адсутнасць гонару. Сына Юрыя ён лічыў лёгкадумным і спешчаным. Дачку, якая без яго згоды абвянчалася з афіцэрам і ўцякла, спачатку вярнуў дамоў, наступам узяўшы манастыр, дзе яна хавалася з мужам, даў багатае прыданае і загадаў не паказвацца яму на вочы. Бацька і маці ўзрадаваліся, што дзед Даніла і Алесь зблізіліся. Сустрэўшы на паляванні Яраша Раўбіча, Юры Загорскі папярэдзіў, што наваколле гудзе пра Раўбічава чарадзейства, што зацікавіўся ім паручнік Мусатаў. Потым, гледзячы прама ў вочы суседу, дадаў: “Дваранскі закалат (паўстанне) - страшная штука... Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку - Мікалай, што гверылья (змова) скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі... горам для няшчаснага краю”. Раўбіч наказаў Загорскаму абавязкова быць на губернскім з'ездзе дваранства. На з'ездзе група дваран выступіла з прапановай “изьявить готовность отказаться от крепостного права над людьми...” Кроер захлынаўся злосцю, называў аўтараў прапановы “мужыцкімі дабрадзеямі”, “якабінцамі”. Большасцю галасоў з'езд прапанову не прыняў. Стары Вежа ўпікнуў сына, што галасаванне трэба было рыхтаваць загадзя. Ён бы прывёў дробную шляхту, “у якой ёсць галасы, але няма мужыкоў, няма нават грошай, каб паехаць у губерню”. а дуэль. Яго не было і тады пан Яраш з Францам расцанілі гэта як “помсту пагардай”. Алесь заняўся справамі гаспадаркі, каб неяк прыглушыць душэўны боль. Салаўінай ноччу Алеся ў садзе адшукала Гелена, запрасіла да сябе ў пакой. Яна даўно пакахала маладзейшага за сябе Загорскага і адчувала, як яму цяпер дрэнна. Сваім каханнем Гелена вяртала Алеся да жыцця. I тут жа ўзяла ў яго слова, што ён больш ніколі но будзе з ёй. Корчак збірае сялян, каб помсціць. Аднак за ім ідуць не вельмі ахвотна, чакаюць царскага маніфеста. 3 самымі надзейнымі ён абгаворвае план канкрэтных дзеянняў. За Загорскіх рашуча заступаецца Кандрат Когут. Але ён, помсцячы за Алесевы крыўды, называе Раўбіча, гаворыць, што ў таго ёсць зброя. Алесь атрымаў ліст ад Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі раіў аднавіць сувязь з членамі “Чартапалоху і шыпшыны”, шукаць надзейных людзей. Загорскі гаворыць Гелене, што хоча быць з ёй, шкадуе яе. Актрыса прызнаецца, што чакае дзіця. Малады князь хоча зараз жа ісці да дзеда, потым да бацькоў. Гелена спыняе яго, гаворыць пра яго каханне да Майкі. Яна збіраецца пакінуць маёнтак Вежы, бо запрашаюць у губернскі тэатр. Загорскі просіць застацца тут да нараджэння дзіцяці. Гелена ідзе да Міхаліны Раўбіч і прымушае яе памірыцца з Загорскім. Яны сустрэліся ў карціннай галерэі. Майка, душачыся слязьмі, расказвае пра візіт Гелены Карыцкай, просіць Алеся дараваць ёй. Загорскі едзе ў Пецярбург вучыцца. У першы дзень у горадзе ён накіроўваецца да Каліноўскага, які з братам Віктарам жыве таксама тут. Алесь запрашае Каліноўскіх і іх сяброў да сябе на вячэру. Ён хоча матэрыяльна дапамагчы таварышам, адчуваючы перад імі няёмкасць за сваё багацце. Віктар Каліноўскі, захоплены гісторыяй, раіць Алесю вывучаць гуманітарныя навукі. “Значыць, вырашылі. Жаб няхай іншыя прэпарыруюць. Твая справа - пачаць змаганне за слова. Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх тых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла”. Алесь расказвае Каліноўскаму пра “Братэрства”, якое не распалася, але справа па збору людзей ідзе цяжка. Ён думае, што ў Прыдняпроўі ёсць яшчэ адна арганізацыя, “нехта рыхтуе вялікі закалат”. Каліноўскі знаёміць Загорскага з дзейнасцю тайнай пецярбургскай арганізацыі “Агул”. Алесь уваходзіць у склад асабліва давераных членаў “Агула”. Склад арганізацыі неаднародны і Каліноўскі прадбачыць магчымы раскол, бо члены яе па-рознаму ставяцца да лёсу Беларусі і Літвы. Сябрамі і паплечнікамі Каліноўскага з'яўляюцца Валеры Урублеўскі, Зігмунд Серакоўскі. На каляды Алесь вяртаецца дамоў. Гелена нарадзіла блізнят. Малады Загорскі прызнаецца дзеду, што бацька народжаных хлопчыка і дзяўчынкі ён, расказвае, як Карыца дмовілася стаць яго жонкай. Вежа запрашае быць хроснымі бацькам і маці немаўлятам Юрыя Загорскага і Надзею Клейну. Восенню Алесь Загорскі, не даслухаўшы курса навук па пісьменству і гісторыі, здаў усе іспыты па гэтых дысцыплінах і абараніў кандыдацкія дысертацыі. Вялікую цікавасць сярод студэнтаў выклікала абарона гістарычнай дысертацыі “Сялянская вайна XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларускага Прыдняпроўя. Па матэрыялах родавых архіваў тамтэйшых дваран і прыдняпроўскіх “Кронік”. Алесь запісаўся на слуханне лекцый па медыцыне і філасофіі з правам наведваць, як і раней, лекцыі славеснасці, гісторыі і прыгожых мастацтваў. На адным з вечароў Алеся знаёмяць з Тарасам Шаўчэнкам. Загорскага сябры змушаюць чытаць у прысутнасці знакамітага Кабзара свае вершы. Пасля наладжанай студэнтамі абструкцыі прафесару Руніну, даносчыку і цемрашалу, Загорскі пакідае універсітэт. Вярнуўшыся дамоў, ён заўважыў, як змяніўся бацька. “Скончана, брат, жыццё. Не так пражылі. Яшчэ год дваццаць самоты, а там і да пані Пясэцкай у ложак... Непатрэбна ўсе гэта нікому. Ні гэтыя рэформы, калі ўся гэтая механіка патрабуе молата, ні мая гэтая мітусяніна”, - гаворыць ён сыну. Ажываў Юры Загорскі толькі на паляванні. Але ў такія дні, як заўсёды, пакутавала Антаніда, жонка Загорскага, душа якой балела за ўсё жывое. У наваколлі аб'явіўся мядзведзь, які без пары вылез з зімовай схованкі і шкодзіў людзям. У час аблавы на мядзведзя князь Юры загінуў. Каб неяк адключыцца ад цяжкіх дум пра смерць бацькі, Алесь пачаў займацца гаспадарчымі справамі, узяўся за перабудову цукроўні. Ён замест паншчыны перавёў сваіх сялян на аброк. Паўлюк Кагут прынёс страшную вестку, што Корчак з людзьмі пайшоў граміць Раўбіча. Алесь адзін з табуном коней паскакаў на дапамогу суседу. Падаспеў якраз у час. Раўбіч не сказаў, дзе зброя, і Корчак загадаў забіць яго. Пачуўшы конскі тупат, бунтаўшчыкі пакінулі маёнтак, але Раўбіч не ўзрадаваўся выратаванню, ён не жадаў дапамогі Загорскага ні ў чым. Пасля смерці мужа Антаніда Загорская перастала есці. Алесь даведаўся аб гэтым, калі маці паклікала яго, каб развітацца назаўжды. Гэта была яе ахвяра, яе выкуп чалавечай жорсткасці. Алеся забраў да сябе пастрыжны дзядзька Басак-Яроцкі, каб юнак неяк звыкся са стратай самых блізкіх людзей. Дома і ў дзеда яму ўсё нагадвала пра бацьку і маці. Басак-Яроцкі быў удзельнікам вайны на Каўказе, сустракаўся з Лермантавым. Са шляхты, якая па самых розных прычынах не прымала адмену прыгоннага права, складваецца “Ку-га”, прыдняпроўская мафія. Начальства на дзейнасць арганізацыі не звяртала ўвагі. Членамі “Ку-гі” былі Кроер, браты Таркайлы. Помсцячы “чырвонаму” Загорскаму, мафія знішчыла бурачную плантацыю. Забіла двух яго сялян. Адна з ахвяр “Ку-гі”, Стафан Кагут, пазнаў сярод забойцаў Таркайлу і паміраючы, наказаў Кандрату адпомсціць. Знішчэнне “залатога” бурака, смерць Стафана Кагута былі апошнімі кроплямі, што мог вытрымаць малады князь. На яго наваліліся страшэнная стома і абыякавасць. Вежа склікае “сівую раду” Прыдняпроўя, у якую ўваходзілі самыя паважаныя і самыя старыя прадстаўнікі шляхты. Алеся лечаць “небам”. Праз нейкі час жыццёвыя сілы вярнуліся да юнака. Даведаўшыся пра сувязь Таркайлаў з мафіяй, Вежа так пагаварыў з імі, што больш “Ку-га” нідзе не аб'яўлялася. Да таго ж аднаго з братоў забіў Кандрат Кагут. Міхаліна Раўбіч паведаміла Алесю, што бацька прыспешвае з вяселлем. Загорскі выкраў нявесту і абвянчаўся з ёю ў царкве. Раўбіч узброіў сваіх прыхільнікаў, збіраючыся з боем забраць дачку назад. Спыняе ваенныя дзеянні Надзея Клейна і Эвеліна Раўбіч, маці Майкі. Майка вяртаецца дамоў, бо бацьку хапіў удар. Клейна абяцае сама прывесці Загорскаму яго нявесту, калі ўсё супакоіцца і ачуняе Яраш Раўбіч. Алесь едзе ў Маскву, дзе сустракаецца з Кастусём Каліноўскім, Памірае Кроер. Даведаўшыся аб патаемных спатканнях сястры з Загорскім, Франц Раўбіч выклікае Алеся на дуэль. Умовы дуэлі жорсткія. Вежа і Басак-Яроцкі рашылі пасля Алеся выклікаць на двубой Франца (калі Алесь будзе забіты) і Яраша Раўбіча. Загорскі напісаў запавет, па якому палова ўсёй рухомай і нерухомай маёмасці перадавалася пасля яго смерці панам Маеўскаму і Каліноўскаму. У час дуэлі Франц страляе ў Алеся, але прамахваецца, Загорскі страляе ўгору. Малады Раўбіч і Загорскі мірацца. Франц абяцае ўтаварыць бацьку пагадзіцца на шлюб дачкі з Алесем. У цэрквах чытаюць царскі маніфест аб скасаванні прыгону. Графу Ісленьеву сорамна за народжанае ў Пецярбурзе “вызваленне”. Гледзячы на сумныя і суровыя твары, Алесь Загорскі думае: “Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Ну што ж, калі твая “неабходнасць” не можа даць ім палёгкі, і волі, і шчасця - тым лепей. Тады па сваёй “неабходнасці” яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь. Гэта будзе скора...” Вацлаў дзеліцца з братам радасцю, што пасля чытання маніфеста Раўбіч пасварыўся з Хаданскімі. Сказаў, што меў рацыю малады Загорскі, калі вызваліў ад прыгону сваіх сялян, “не чакаючы вынікаў гэтага рабунку”. Памірае стары Даніла Кагут. Корчак вядзе незадаволеных сялян шукаць у царкве “сапраўдную” царскую грамату. Загорскі, калі даведаўся пра гэта, скача спыніць несвоечасовы бунт. Ён спазніўся. Калі прыскакаў у Гарыпяцічы, ля царквы і на вуліцы ляжалі забітыя і параненыя. Загорскі загадвае знесці ўсіх у прастарнейшую хату, аказвае параненым, сялянам і людзям Корчака, медыцынскую дапамогу. Алесю пагражае спачатку Корчак, потым Мусатаў. Аднак Загорскі вывеў з-пад удару людзей. Ён едзе дамоў, пад “хатні арышт”, які, трывожачыся за князя, наклаў на яго Ісленьеў. Пакуль спее паўстанне, Алесь Загорскі вылівае свае думкі пра волю і шчасце народа вершамі.
|
| |
|
|
| PatapchuK | Дата: Вторник, 27.11.2007, 21:04 | Сообщение # 12 |
|
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 31
Статус: Offline
| Паляванне на Апошняга Жураўля Кароткі змест: "Дзевятнаццатага лістапада ў дваццаць гадзін чатырнаццаць хвілін дзяжурны раённага аддзялення міліцыі прыняў паведамленне ад участковага міліцыянера Жоглы з далёкае вёсачкі Альховыя Крыніцы пра тое, што ім на полі знойдзены цяжка паранены Сцяпан Дзямідчык. Тыя, хто страляў, уцяклі на машыне... Дзесяткі людзей не спалі ў гэтую ноч... з-за двух стрэлаў у далёкай палявой вёсачцы... на полі ля Чортавых Жорнаў." І Сцяпан паставіў пры ганку вядро вады, выглянуў на вуліцу. Яго заўсёды турбавала часіна, калі пачынае насоўвацца прыцемак, здавалася, што ён чуе голас Апошняга Жураўля, пра якога калісьці расказваў дзед. Раптам далёка ў полі Дзямідчык убачьгў "два па-ваўчынаму роўныя агеньчыкі", зразумеў, што гэта зноў з'явіліся на машыне паляваць на руні зайцоў. Сцяпан узяў стрэльбу і скорым ходам падаўся ў поле. Машына ў паласе святла гнала звярка. Той з "адчаем высільваўся, аж слаўся ўвесь - каб толькі ўцячы туды... да лазняку абапал палявой дарогі". Уцячы зайцу не далі. Калі машына павярнула да выхаду на дарогу, Дзямідчык стрэліў у пярэдняе кола, разагнуўся ў сваім сховішчы за камнем. "I ў гэты час на яго, як на звярка, пырснуў люты сноп святла... пеканула збоку шыю". Аднавясковец Дзямідчыка Жогла бачыў агеньчыкі двух сустрэчных стрэлаў, чуў, як уцякае падбітая машына. На матацыкле ён паімчаў у поле, здагадваючыся, што там адбылося. II Стары бабёр пакінуў сваю калонію, каб адшукаць мясціну, дзе ён калісьці ўбачыў свет. Бабёр адзін памятаў яе, астатнія, маладзейшыя, нарадзіліся ўжо тут. Дзямідчык устаў рана і, сам таго не заўважаючы, пачаў абход палеткаў, што рабіў у гады свайго старшынёўства, а потым, калі Альховыя Крыніцы далучылі да суседняга калгаса, - брыгадзірства. Цяпер у вёсцы з трыццаці сямі двароў толькі чатыры былі не пенсіянерскія. "Цяпер не было чаго хадзіць, ён гэта ведаў, але не мог перасіліць сябе. Стараўся, каб яго менш і бачылі гэтаю парою". Сцяпан ужо заварочваў у вуліцу, калі пачуў ля крыніцы люты сабачы брэх. Ён вельмі здзівіўся, што сабака кідаецца на рыжага мацёрага бабра. Баброў тут даўно не было. III Ідучы дамоў, Дзямідчык сутыкнуўся са старшынёй, той якраз пад'ехаў на машыне. Старшыню Дзямідчык не паважаў, бо бачыў, што той зусім абыякавы і да зямлі, і да калгаса. Пасварыліся яны і на гэты раз, бо брыгадзір даказваў, што жаць яшчэ рана. Стары бабёр аблюбаваў месца на шырокай зарослай травой канаве і праз нейкі час прывёў туды двух маладых. IV "Чутка пра баброў пайшла пасля таго, як яны запрудзілі канаву..." На наступны год бабры выйшлі будаваць плаціну на магістральнай канаве, але іх збудаванне знішчылі меліяратары. Першае селішча баброў абараніў Дзямідчык, яно было ўзята пад ахову. V 3 вымовай за дрэнную падрыхтоўку да жніва Прымачак (старшыня калгаса) вяртаецца з бюро райкома. Аграном Пікуза запрашае начальніка заехаць у леснічоўку і "супакоіць душу". У захмялелай галаве старшыні ўсплывае ўспамін: ён "малады і харошы, у бесказырцы і цяльняшцы" вяртаецца дадому. Цяпер нічога ад таго марачка не засталося. Прымачак думае, што не трэба было яму гэта старшынёўства, ад якога адны непрыемнасці. Але заробак старшыні быў намнога большы, чым заробак інжынера. "I не толькі заробак. Пра гэта ведалі нямногія - на садовай вуліцы ў райцэнтры Прымачакаў бацька будаваў сабе хату. Цагляны дамок у два паверхі... Дом будаваўся роўна і дабротна - старыя жылі ў хатцы побач, ім хапала яе, а Прымачаку надта спяшаць было няварта". VI Дажджы зрабілі непраходнымі для калгаснай тэхнікі палеткі. "Жніво зацягвалася, зерне пасыпалася, прарастала, чарнела палеглая пад ветрам і дажджом салома". Дзямідчыку прыходзіць думка на асушаным тарфяніку жаць уручную. Збожжа там урадзіла і стаяла непалеглае. Вяскоўцы падтрымалі брыгадзіра. Стары хворы каваль Даніла натачыў дзеля гэтага забытыя ўжо сярпы. Калі Дзямідчык вяртаецца дахаты, жонка папракае мужа, што яму, як заўсёды, больш за ўсіх трэба, што ніколі за ім ёй не было спакою. Выказвае нават крыўду, што яна век "знелюбелая была", бо Сцяпан "усё тую камандзіршу помніў". З Ганькай, будучай жонкай, Дзямідчык сустрэўся на полі, калі з напарнікам ішоў у разведку. Дзяўчына тады, пазнаўшы сваіх, пайшла ў вёску першай, каб партызаны не напароліся на ворага. Пасля вызвалення, калі Сцяпан прыехаў у Альховыя Крыніцы праводзіць сход і зваліўся непрытомны ад запалення лёгкіх, Ганька яго выхадзіла. Развітваючыся, запрасіла прыязджаць да іх. Нікога з родных у Дзямідчыка не засталося і ён пачаў наведвацца ў вёску. Потым рашэннем райкома быў зацверджаны старшынёй калгаса ў Альховых Крыніцах. Пасля першай сяўбы ў Сцяпана з Ганькай было вяселле. VII Жыта жалі не мераючы. "Жалі, як даўно згаладаліся па такой рабоце, быццам правяралі, ці не забыліся, як серп у руках трымаюць". На поле прыехала калгаснае і раённае начальства, нават карэспандэнта прывезлі, каб у друку расказаў пра "новы вопыт". У постаці сакратара райкома, у яго імклівай хадзе Дзямідчыку ўбачылася штосьці знаёмае, нібыта ён калісьці ведаў гэтага чалавека. Газета змясціла матэрыял пра Альховыя Крыніцы і Сцяпан даведаўся прозвішча сакратара райкома партыі. VIII Зжатыя снапы высахлі. Але зноў паказвала на дождж і Сцяпан адправіўся шукаць машыны, каб звезці збожжа. Стаяў сапсаваны камбайн. Шафёры і трактарысты святкавалі дзень нараджэння Рыжага. Дзямідчыка яны не захацелі слухаць. "Ты от што, дзядзька Дзямідчык, нам ты не ўказ. Тваё жыта, ты і думай. Нам другі нарад сёння старшыня даў. Я да цябе як да чалавека, а ты - жыта. Не збяднее па ім калгас!.. Праўду пра цябе гавораць..." - такую водпаведзь даў брыгадзіру шафёр, забіраючы назад бутэльку (Дзямідчык адмовіўся піць за нарадзіны). Жоглы, участковага міліцыянера, дома не было, не аказалася нікога і ў калгаснай канторы. Тады Сцяпан набраў нумар дарожнай інспекцыі. Міліцыя прыехала з "варанком" і забрала ўсю п'яную кампанію. Назаўтра Дзямідчыку перадалі, што яго выклікае ў праўленне старшыня. У сувязі з чым - брыгадзір здагадваўся і ўсё ж сабраўся ехаць. Але памёр стары каваль Даніла і Дзямідчык заняўся пахаваннем. Прымачак прыехаў на наступны дзень сам і ў той час, калі збіраліся выносіць труну. Ён адразу ж наляцеў на Дзямідчыка: "Ты мне яшчэ адкажаш за гэтую міліцыю, за механізатараў! Гаспадар мне знайшоўся! Снапы яму не звезлі!.. Г... твае снапы супраць таго, што на полі стаіць... Пара ўжо знаць, што кончыўся твой час, што твае Альховыя Крыніцы бур'янам зарастуць! Неперспектыўныя яны, няма чаго на іх глядзець. А ты ўсё шчэмішся!.." Сцяпан выгнаў старшыню з вёскі, ледзь не схапіўшы яго загрудкі. IX Вясной Дзямідчык напісаў заяву на звальненне - вызваляў месца для маладога спецыяліста, якога размеркавалі ў калгас. Пазней брыгадзір даведаўся, што старшыня сам папрасіў гэтага спецыяліста, каб па закону і "культурна" пазбавіцца ад уедлівага старога. Праз чатыры дні пасля напісання заявы былі гатовы провады Дзямідчыка на пенсію. Пасля ўрачыстага сходу Сцяпан усіх запрасіў да сябе, дзе ўжо чакалі накрытыя сталы. Захмялелы гаспадар не мог пагадзіцца з суседам, што яго "адцёрлі", "выперлі" з калгаса, прарочыў, што праз год ці два "старшыню мятлою выметуць... Морду як азадак наеў, па калгасе - хоць трава не расці". Прымачак чуў Сцяпанавы словы, злосны, абражаны, ён пакінуў застолле. Перапрошваць яго былы брыгадзір не захацеў. Дзямідчык пакінуў гасцей і апынуўся на поплаве, там скуб траву забыты ўсімі Ворлік. Разам з ім чалавек трапіў у кароўнік, "дзе добра знаёма пахла сенам, хлявом, і Сцяпан у сваім парадным касцюме, пры медалях заснуў... на пару з апошнім канём у Альховых Крыніцах". Раніцай даяркі знайшлі Сцяпана, але яго "подзвіг" зацміў сусед, які на пахмелку выпіў шклянку воцату. X Па першым часе Дзямідчык улёг у работу ля дома, давёў усё да ладу, да чаго доўгія гады не даходзілі рукі. Ён яшчэ спадзяваўся, што да яго звернуцца, паклічуць у калгас. Брыгадзірам замест Сцяпана стала маладая дзяўчына. Адной сустрэчы з ёй старому хапіла, каб пераканацца, што гэта чужы, абыякавы да зямлі чалавек. Па вёсцы пайшла пагалоска, што на плаціне панішчылі баброў. Дзямідчык заняўся следствам і пераканаўся, што без Прымачака тут не абышлося. Дзярэча, старшыня паляўнічага таварыства, паабяцаў разабрацца і прапанаваў Сцяпану ўзначаліць мясцовае таварыства. За вочы Дзямідчыка сталі зваць заечым пастухом. XI 3 дапамогай Сашкі Навалачы, мясцовага п'яніцы і злодзея, наезжыя паляўнічыя знішчылі ўсю калонію баброў. XII Сцяпан апісаў браканьерскія дзеянні і паехаў да сына ў горад, спадзеючыся на яго дапамогу. Прыезду дзеда вельмі ўзрадаваўся ўнук. Дзямідчык расказвае малому казку пра Апошняга Жураўля. Апошні Журавель стаў жыць сярод людзей, але ніяк не мог забыцца на сваю чараду. Прыйшла пара, калі ён зноў стаў птушкаю. "А жонцы сваёй, Гаспадыні, і дачцэ сказаў, што песню сваю, як душу, ён тут пакідае, каб шанавалі яны яе, каб нікому глуміцца з яе не давалі, бо ён будзе кожнае восені прылятаць, будзе душу сваю гукаць. І пакуль душа тая будзе, пакуль ён па яе прылятаць будзе, датуль і род наш чалавечы на зямлі будзе. Але... дачку яго харошую маці Гаспадыня за чалавека з чужое стараны аддала, а ён дачку жураўліную ад песні свае адвучыў, дзецям яна яе не пакінула. А Апошні Журавель усё прылятае, усё тую душу сваю ў нас гукае..." Бацькавы скаргі сын аднёс да былога свайго аднакурсніка ў газету. Той паабяцаў надрукаваць іх, калі будзе агульны матэрыял пра прыроду. Некальні тыдняў Дзямідчык чакаў адказу, але так і не дачакаўся. Тады ён зразумеў, што дарэмна ездзіў да сына шукаць праўду. XIII Гэту праўду Сцяпан выправіўся шукаць у самага высокага раённага начальства. Чакаючы сакратара райкома, Дзямідчык успомніў блакаду. Ён здагадваўся, чыім сынам быў Яновіч. Карнікі раскалолі атрад папалам. Паранены ў руку Сцяпан апынуўся сярод той часткі партызан, месцазнаходжанне якіх немцы ведалі. У атрадзе было шмат жанчын і дзяцей. Людзі маглі ўратавацца ў вялікім балоце, але дарогу да яго перагарадзіла набрынялая ранняй веснавой вадой рэчка. Шукалі броду. На пагорку ўжо былі відаць нямецкія танкі, усё бліжэй падыходзілі аўтаматчыкі. Не сціхаючы, плакала дзіця, здавалася, што яго крык чуе ўвесь свет. Стары мужчына раіў маладой маці накрыць дзіця кажушком, каб яно задыхнулася. Жанчына адмоўна круціла галавой і адпаўзала па лёдзе ад настаўленай вінтоўкі. Дзядзька піхаў жанчыну да глыбокай палонкі, якую яна не бачыла. Дзямідчык адштурхнуў старога і пад няўхвальны шэпт людзей пагнаў маці з дзіцем перад сабой на другі бок рэчкі. Яны шчасліва перабраліся па гнуткім лёдзе, калі "ззаду, за рэчкаю, глуха вухнуў снарад, нема закрычалі людзі". Пасля таго Дзямідчык Лену, сваё першае каханне, якое недзе жыло ў душы да гэтага часу, не сустракаў. Ад сакратара Сцяпан даведаўся, што яго бацька, Іван Яновіч, памёр некалькі гадоў назад, а маці жывая. Дзямідчык папрасіў перадаць ад яго паклон. Калі ў кабінеце Дзярэчы Сцяпан называў нумар машыны, што ноччу палявала на зайцоў, яму падалося, што старшыня паляўнічых адразу здагадаўся, чыя гэта машына. Сцяпан у цемры пераблытаў тройку з пяцёркай, і Дзярэча паведаміў сакратару райкома партыі, што ў іх раёне машыны з такім нумарам няма. Але перад гэтым ён папярэдзіў начальніка ўпраўлення Цыганкова, што наступны раз нумар назавуць правільна. XIV Дом, у якім жыла Алена Яновіч, павінны былі знесці. Жанчыне здавалася, што "з жыццём гэтага дома канчаецца і яе жыццё". Маці чакала сына апошні раз у гэтым доме. Дачка жыла на Далёкім Усходзе, да таго ж яна была заўсёды нібы чужая для маці. Жонкай Яновіча Алена стала досыць нечакана для самой сябе. Акружэнец, потым партызанскі камандзір, ён падабаўся сваёй смеласцю, настойлівасцю. Дзед не хацеў аддаваць унучку замуж у такі час. Тады на хату напалі паліцаі, якраз у той момант, калі там знаходзіўся Яновіч. "Іван, мацюкаючыся на старых, ускінуў на Алену свой паўшубак, вывалак на двор паўз хлявы, паўз вішняк, да каня. У яе аж замірала сэрца... А "паліцаяў" тых, ні жывых ні мёртвых, ніхто тады ў вёсцы так і не бачыў". Сапраўдныя паліцаі праз паўтара года расстралялі дзеда і бабу за тое, што іх унучка - жонка камандзіра партызанскага атрада. У час сустрэчы з маці Яновіч успомніў пра дзівакаватага старога, які ведаў яе і бацьку. Алена адразу назвала прозвішча Дзямідчыка і расказала сыну, як гэты чалавек выратаваў іх у час апошняй блакады. Па вяртанні на працу прасіла перадаць Дзямідчыку прывітанне. Ноччу жанчына доўта не магла заснуць. Успамінала сваё жыццё: незразумелы развод бацькоў і ад'езд, падобны на ўцёкі, маці з горада, арышт бацькі, выкладчыка універсітэта, жыццё ў дзеда ў вёсцы. Утаіць, што бацька "нацдэм" не ўдалося. "Ратавала маці тое, што развод быў узяты да яго арышту. Але за два гады яна быццам звяла і сканала ціхая, як свечачка дагарэла". Мужа свайго Алена не кахала. Пасля вайны ён ніяк не мог пераламаць сябе, перастаць думаць, што яму ўсё дазволена. На работу Алену ён не пусціў "спачатку з-за свайго вялікага гонару, потым з-за непатрэбнае рэўнасці да яе маладосці, а потым яго ўжо глядзець трэба было". Прысніўся ёй малады Сцёпка Дзямідчык, які праводзіў яе з вечарынкі і першы раз у жыцці пацалаваў. "Саладзешага, шчаслівейшага пацалунку яна так і не зведала ў жыцці. Можа і другое было б у яе жыццё, другое, не сцерлася б так ні маладосць, ні сталасць. Алена не адчувала, што плача". Праз дзень Яновіч даведаўся, што Сцяпана Дзямідчыка застрэліў шафёр Цыганкова. XV Сцяпан паміраў тры дні. "Ён ні разу не расплюшчыў вачэй, не сказаў ніводнага слова, не паварухнуўся нават, нібы доўта і ўпарта плыла ягоная душа тою, не пазнанаю нікім паласою ўздоўж смерці і жыцця..." Пахавалі Сцяпана Дзямідчыка на сваіх могілках. Ганна першы год пасля смерці мужа не паехала да сына ў горад, Жанчына вясной і восенню пачала прыслухоўвацца да жураўлінага поклічу. Потым Жогла сказаў, што бачыў, як вясною над могілкамі кружыўся і крычаў адзінокі журавель. 3 Жоглы перасталі смяяцца, калі на помніку, які паставіў сын на магіле бацькі, праступіў лёгкі абрыс лятучага жураўля. "...Легенда пайшла па наваколлі, і многія пачынаюць паўтараць, што чуюць вясною і восенню над палямі кліч Апошняга Жураўля."
|
| |
|
|
| |